Сельсін

электрычная машына

Сельсі́н (англ.: selsyn ад англ. self сам + грэч. sýnchronos адначасовы): самасінхранізавальная сістэма электрычных машын для плаўнай перадачы на адлегласць вугла павароту вала.

3-х фазны сельсін

Выкарыстоўваюцца для кантролю і кіравання ў сістэмах сачэння і для перадачы паказчыкаў вымяральных прылад. Паводле канструкцыі адрозніваюць кантактавыя і бескантактавыя, паводле мадыфікацыі — лінейныя і ёмістасныя. Пашыраныя сельсіны-рухавікі, якія сумяшчаюць сельсін з выканаўчым органам.

Сельсін — электрычная машына, якая мае аднафазную абмотку ўзбуджэння і трохфазную абмотку сінхранізацыі. Адна з абмотак размешчана на ротары, другая — на статары. Простая сельсінная перадача мае сельсін-датчык і сельсін-прыёмнік. Пры павароце сельсіна-датчыка на вугал αд ротар сельсіна-прыёмніка таксама паварочваецца на вугал αп ≈ αд (у сельсінах высокай дакладнасці розніца вуглоў не перавышае 0,75°[1]). Сельсіны падзяляюць на:

  • 1-на фазныя
1-а фазны сельсін падключаны па индыкатарнай схеме, дзе: ОВ — абмотка ўзбуджэння
  • 3-х фазныя

Аднафазныя сельсіны могуць працаваць у 2-х асноўных рэжымах:

  • Індыкатарным (уздзеянне сінхронным маментам)
  • Трансфарматарным (уздзеянне напружаннем)

Зноскі

  1. Звесткі на пач. 1970-х гг.

Літаратура правіць