Сэмюэл Бекет

(Пасля перасылкі з Семюэл Бекет)

Сэмюэл Ба́рклі Бекет[7] (англ.: Samuel Barclay Beckett; 13 красавіка 1906 — 22 снежня 1989) — ірландскі празаік, паэт, драматург, эсэіст, прадстаўнік тэатра абсурду.

Сэмюэл Бекет
Samuel Beckett
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні брыт. англ.: Samuel Barclay Beckett[1]
Псеўданімы Andrew Belis
Дата нараджэння 13 красавіка 1906(1906-04-13)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1989(1989-12-22)[4][5] (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Ірландыя
Жонка Suzanne Dechevaux-Dumesnil[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, кінарэжысёр, сцэнарыст, гулец у крыкет, паэт, раманіст, драматург, перакладчык, настаўнік, інтэлектуал, змагар Французскага супраціву, відэамастак
Гады творчасці 19291989
Кірунак мадэрнізм, тэатр абсурду
Жанр драматычны фільм
Мова твораў французская і англійская
Дэбют «Больш брэша, чым кусае»
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія (1969)
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і адукацыя

правіць

Бекетава сям'я (раней Becquet) быццам бы выводзілася з роду Гугенотаў і перабралася ў Ірландыю з Францыі пасля адхілення Нантскага Эдыкту ў 1685 годзе, хаця гэтая тэорыя здаецца непраўдападобнай[8]. Бекеты былі вернікамі Ірландскага Касцёла. Сямейны дом, Кулдрынег у Дубліне ў раёне Фоксрок, быў вялікай сядзібай з садам і тэністым кортам, пабудаванай у 1903 годзе Бекетавым бацькам Вільямам. Сядзіба і сад, разам з навакольнымі краявідамі, дзе Сэмюэл Бэкет часта шпацыраваў са сваім бацькам, недалёкі Леапардстаўн Рэйскоўрс, чыгуначны вакзал у Фоксрок і вуліца Харкоўрт, апошняя станцыя гарадской лініі, — усе гэтыя месцы выступаюць у яго ранняй прозе і дзеятворах.

Пяцігадовым хлопчыкам, Бекет хадзіў у мясцовую музычную школку, дзе ўпершыню пачаў вывучаць музыку, а пасля перайшоў у Эрльсфард Хаус Скул, якая размяшчалася ў цэнтры горада, непадалёк ад вуліцы Харткоўрт. У 1919 годзе Бэкет пайшоў у Партора Роял Скул у Эніскілене, Каўнты Ферменег — школа, у якой вучыўся таксама Оскар Уайльд. Будучы прыроджаным атлетам, Бекет выдатна гуляў у крыкет у ролі леваручнага бітнага і леваручнага сярэднехуткага кідалы. Пазней ён гуляў за Дублінскі ўніверсітэт і згуляў дзве першалігавыя гульні супраць Нортхемптоншайр. У выніку Бекет стаў адзіным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якому быў прысвечаны артыкул у Уіздэн Крыкетэрс Альманак — бібліі крыкету.

Беларускія пераклады

правіць
  • Не я: [П'еса] / Пер. з англ. Л. Баршчэўскі // Крыніца № 7, 1994. — С. 92-95;
  • Пры зачыненых дзвярах: Драм. творы / Уклад. Л. Баршчэўскі. — Мн., 1995. — С. 240—246.
  • У чаканьні Гадо / Пераклад В. Воранава. — Мн., 2005.
  • Канец гульні / Пераклад Зм. Коласа // Сартр Ж.-П. Мухі; Камю А. Праведнікі; Бэкет С. Канец гульні. — Мн., 2005 («Бібліятэка французскай драматургіі» — Т. 2).

Зноскі

  1. кніга
  2. Samuel Beckett // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Samuel Barclay Beckett // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Samuel Beckett // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  5. https://rkd.nl/nl/explore/artists/485290 Праверана 9 верасня 2021.
  6. Fichier des personnes décédées mirror Праверана 7 лютага 2021.
  7. Напісанне Сэмюэл Барклі Бекет паводле БЭ ў 18 т. — Т.2. -- Мн., 1996. -- С. 376.
  8. Кронін, 3-4

Спасылкі

правіць