Вуліца Болдзіна (Магілёў)

Магілёў
(Пасля перасылкі з Семінарскі завулак (Магілёў))

Вуліца Болдзіна (руск.: улица Болдина) — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Болдзіна
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Ранейшыя назвы Фарны завулак
Семінарскі завулак
Паштовы індэкс 212000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першапачаткова насіла назву Фарны завулак ад размешчанага на ёй Фарнага касцёла (1604), у часы Расійскай імперыі — назву Семінарскі завулак , якую атрымала ад Магілёўскай духоўнай семінарыі. У савецкія часы перайменава ў гонар савецкага военачальніка, камандуючага 50-й арміяй 2-га Беларускага фронту генерал-палкоўніка І. В. Болдзіна.

Размяшчэнне правіць

 
Пачатак вуліцы каля драматычнага тэатра

Арыентавана з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Першамайскай, перасякае вуліцу Ленінскую і завяршаецца скыжаваннем з вуліцай Піянерскай на плошчы Арджанікідзэ.

Забудова правіць

На вуліцы размешчаны будынак тэлефонных сетак, жылыя 4-павярховыя дамы, на першым паверсе якіх размешчаны крамы.

Няцотны бок правіць

Цотны бок правіць

 
Фантан у скверы і будынак драматычнага тэатра

Славутасці правіць

У 1965 г. на жылым доме № 11 была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар І. В. Болдзіна.

Зноскі

Спасылкі правіць