Сенсілы
Сенсі́лы[1], сэнсілы[1] (ад лац.: sensilis — які адчувае) — прасцейшыя органы пачуццяў у беспазаваночных жывёл.
Сенсіла складаецца з кутыкулярнага аддзела і адной або некалькіх нервовых клетак, звязаных з цэнтральнай нервовай сістэмай. Вонкавая частка сенсілы ўтворана клеткамі покрвываў і прадстаўлена валаском (датыкальная сенсіла) альбо тонкай кутыкулярнай пласцінкай, купалам або конусам, пагружанымі ў ямку (нюхальныя і смакавыя сенсілы).
Сенсілы размешчаны на целе жывёлы паасобку або групамі. Найбольшая іх колькасць знаходзіцца на вусіках, ротавых частках, канечнасцях і хваставых прыдатках. тут яны аб’яднаны ў складаныя органы з колькасцю ў некалькі тысяч сенсіл (напрыклад, на антэнах трутня пчалы меданоснай (Apis mellifera) іх налічваецца каля 30 000[1]).
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сенсілы, сэнсілы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 332. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сенсиллы // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)