Сенцы
Се́нцы[1] (або сені, сенкі, прывен, прымен, ляцён) — памяшканне для захавання цяпла ў цёплай хаце звычайна ў выглядзе зрубнага трысцена, які далучаўся да хаты пры дапамозе двух шулаў. У сенцах стаялі гаспадарчыя прылады (абавязкова — жорны), часам жывёла, аднак пэўнага гаспадарчага прызначэння сенцы не мелі. Вядомы ў жыллі многіх краін свету.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Якімовіч Ю. А. Сенцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 338. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Якімовіч, Ю. А. Драўлянае дойлідства беларускага Палесся. — Мн., 1978.