Сесілія Шведская

Сесілія Шведская (шведск.: Cecilia av Sverige; 22 чэрвеня 1807, Стакгольм — 27 студзеня 1844, Ольдэнбург) — шведская прынцэса, вялікая герцагіня Ольдэнбургская. Кампазітар.

Сесілія Шведская
Cäcilie von Schweden Großherzogin von Oldenburg by Theodor Hamacher.jpg
Нараджэнне 22 чэрвеня 1807(1807-06-22)[1][2][3]
Смерць 27 студзеня 1844(1844-01-27)[1][2] (36 гадоў)
Месца пахавання
Род Дынастыя Гольштэйн-Готарпаў
Бацька Густаў IV Адольф[1][2][3]
Маці Фрэдэрыка Бадэнская[1][2][3]
Муж Augustus, Grand Duke of Oldenburg[d][1][2]
Дзеці Nikolaus Friedrich August von Holstein-Gottorp, Herzog von Oldenburg[d][2], Alexander Friedrich Gustav von Holstein-Gottorp, Herzog von Oldenburg[d][2] і Duke Elimar of Oldenburg[d][2]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць кампазітарка
Узнагароды
Order of Theresa
Commons-logo.svg Сесілія Шведская на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Прынцэса Сесілія была дачкой караля Швецыі Густава IV Адольфа і Фрэдэрыкі Бадэнскай. Яе сям’я была вымушана пакінуць Швецыю пасля звяржэння бацькі ў 1809 годзе і пераехаць жыць ў Бадэн. Адносіны паміж бацькамі сталі псавацца, і ў 1810 годзе яны раз’ехаліся, а ў 1812 годзе развяліся. Фрэдэрыка Даратэя шмат вандравала і памерла ў 1826 годзе ў Лазане. Густаў Адольф, узяўшы сабе імя палкоўніка Густаўсана, па большай частцы жыў у Германіі і Швейцарыі. Выхаваннем Сесіліі ў асноўным займалася бабуля, герцагіня Амалія.

У 1830 годзе Сесілія сустрэла вялікага герцага Ольденбургскага Аўгуста, сына герцага Пятра і Фрыдэрыкі Вюртэмберг. Яны прыходзіліся адзін аднаму далёкімі сваякамі, абое былі членамі роду Гальштэйн-Готарпаў і нашчадкамі Крысціяна Аўгуста Гальштэйн-Готарпскага. Нягледзячы на тое, што герцаг быў старэйшым на 24 гады і двойчы удаўцом, пасля гадзіннай размовы ён атрымаў згоду на шлюб. Сесілія адправілася ў Вену, дзе яе брат служыў у арміі ў чыне генерал-маёра. Там 5 мая 1831 года ў прысутнасці імператара Франца адбылося вяселле. У чэрвені 1831 года муж і жонка адправіліся ў Ольдэнбург.

Сесілія цікавілася мастацтвам. Яна была аўтарам гімна «Heil dir, o Oldenburg(ням.) бел.», у 1833 годзе прымала ўдзел у фінансаванні першага тэатра, папярэдніка Дзяржаўнага тэатра Ольдэнбурга(ням.) бел.). Тым не менш, яна не карысталася папулярнасцю ў краіне, паколькі мела зносіны толькі з вузкім колам набліжаных.

Сесілія памерла ад ліхаманкі пасля нараджэння трэцяга дзіцяці і была пахавана ў герцагскім маўзалеі на могілках Гертруды ў Ольдэнбурзе. Там жа была пахавана яе сястра Амалія Марыя Шарлота (1805—1853).

ДзеціПравіць

  • Аляксандр Фрыдрых Густаў (1834—1835)
  • Мікалай Фрыдрых Аўгуст (1836—1837)
  • Антуан Гюнтэр Фрыдрых Элімар (1844—1895) — ажаніўся марганатычным шлюбам з баранэсай Наталляй Густаваўнай Фогель фон Фрызенгоф (1853—1937), дачкой Аляксандры Ганчаровай-Фрызенгоф.

ПамяцьПравіць

У гонар вялікай герцагіні Сесіліі былі названыя

УзнагародыПравіць

У часы кіравання расійскага імператара Мікалая I вялікая герцагіня Сесілія была ўзнагароджана вялікім крыжам ордэна Святой Кацярыны[4]. а таксама баварскім каралеўскім ордэнам Тэрэзы.

ТытулыПравіць

  • 22 чэрвеня 1807 — 5 мая 1831: Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Сесілія Шведская
  • 5 мая 1831 — 27 студзеня 1844: Яе Каралеўская Высокасць Герцагіня Альдэнбургская

ПродкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Cecilia — 1917.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 2,9 Cecilia, prinsessa 1807-06-22 — 1844-01-27 Праверана 26 студзеня 2021.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 Hovförsamlingens kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0007/C I/4 (1766-1818), bildid: C0054452_00246 Праверана 26 студзеня 2021.
  4. Исторический обзор Ордена Св. Великомученицы Екатерины или ордена Освобождения // Придворный календарь на 1911 год. — Санкт-Петербург: Поставщики Двора Его Императорского Величества. Т-во Р. Голике и А. Вилборга,Звенигородская,11, 1910. — С. 587.

ЛітаратураПравіць

  • Gisela Niemöller: Die Engelinnen im Schloß. Eine Annäherung an Cäcilie, Amalie und Friederike von Oldenburg. Isensee, Oldenburg 1997, ISBN 3-89598-463-9

СпасылкіПравіць