Скандал вакол вечарынкі Насці Іўлеевай
Вечарынка Насці Іўлеевай з дрэс-кодам «almost naked»[к. 1] прайшла ў ноч на 21 снежня 2023 года ў маскоўскім клубе «Mutabor».
У мерапрыемстве ўдзельнічала больш за 200 чалавек[1]. Цэны на VIP-квіткі на адкрытую частку дасягалі мільёна рублёў[2]. Сярод гасцей вечарыны былі Ксенія Сабчак, Філіп Кіркораў, Дзіма Білан, Джыган, Алена Ваданаева, Лаліта Міляўская, Anna Asti і Саша Спілберг[3]. Пасля з’яўлення фота і відэа з мерапрыемства ў сацыяльных сетках удзельнікі сутыкнуліся з публічным ганьбаваннем[4]. Дэпутаты, патрыятычныя арганізацыі і ваенкоры запатрабавалі праверыць вечарынку на прапаганду ЛГБТ, наркотыкаў і экстрэмізму, а таксама заклікалі да байкоту ўсіх прысутных[5][6][7].
Расійскія ўлады палічылі інцыдэнт выклікам традыцыйным каштоўнасцям грамадства[8]. Паводле публікацый выданняў The Independent, The Guardian і The Washington Post, публічная вечарына прайшла ва ўмовах прадпрыманых расійскім кіраўніцтвам у апошнія гады намаганняў па ўмацаванні кансерватыўнай сацыяльнай палітыкі ў краіне. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін актыўна падтрымліваў сацыяльны кансерватызм, заклікаючы сем’і да большай колькасці дзяцей і ўводзячы жорсткія санкцыі ў дачыненні да ЛГБТ-руху[9].
Нягледзячы на выбачэнні публічных асоб[10], якія былі ў клубе, іх пачалі прыбіраць з навагодніх эфіраў, штрафаваць і прысуджаць арышты[11][4]. Ляфортаўскі суд Масквы прызнаў вечарыну «прапагандай нетрадыцыйных сексуальных адносін». Пра гэта гаворыцца ў рашэнні па справе рэпера Vacio (ён прыйшоў у клуб са шкарпэткай на геніталіях), арыштаванага на 15 сутак за ўдзел у мерапрыемстве[12]. Насця Іўлеева, як арганізатарка вечарыны, была аштрафаваная на 100 тысяч рублёў[1].
Заўвагі правіць
- Каментарыі
- Крыніцы
- ↑ а б Суд оштрафовал Ивлееву на 100 тыс. рублей за организацию "голой вечеринки" . TACC. Праверана 29 снежня 2023.
- ↑ Общественники пожаловались в прокуратуру на вечеринку Насти Ивлеевой с «голым» дресс-кодом . Правила жизни (21 12 2023).
- ↑ Стало известно, кто был приглашен, но не пришел на скандальную "голую" вечеринку (руск.). Российская газета (28 снежня 2023). Праверана 29 снежня 2023.
- ↑ а б Суд отказался блокировать YouTube-канал Ивлеевой и штрафовать ее на 10 млн рублей из-за видео с нецензурной лексикой (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2024. Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Парад извинений. Ксения Собчак, Лолита Милявская и Филипп Киркоров публично каются за almost naked вечеринку в преддверии новогодних корпоративов и «голубых огоньков» . Новая газета Европа (4 чэрвеня 2084). Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ ‘Almost naked’ celebrity party triggers backlash in wartime Russia (англ.). Al Jazeera. Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ «Устраивают вот это всё». «Голая» вечеринка Насти Ивлеевой разозлила z-блогеров и обернулась арестом одного из участников (руск.). BBC News Русская служба (22 снежня 2023). Праверана 30 снежня 2023.
- ↑ Walker, Mike. "Naked Party" Backlash Shows Double Standard in Attitude to Russian Hip-Hop (англ.). The Moscow Times (3 студзеня 2024). Праверана 3 студзеня 2024.
- ↑ Верховный суд признал ЛГБТ-движение экстремистским. Что это значит, РБК, 30.12.2023
- ↑ «Психоз в стране». Почему «полуголая вечеринка» Ивлеевой вызвала острую реакцию турбо-патриотов? (руск.). Русская служба The Moscow Times (26 снежня 2023). Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ Участники «голой вечеринки» потеряли из-за отмены более 280 млн рублей. Закрывать «огоньки» будут каверами и мертвыми — эксперты (руск.)(недаступная спасылка). The Insider. Архівавана з першакрыніцы 8 студзеня 2024. Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ Суд признал «голую» вечеринку Ивлеевой пропагандой нетрадиционных отношений (руск.). БИЗНЕС Online (27 снежня 2023). Праверана 28 снежня 2023.