Скасаванне Асманскага султанату

Са скасаваннем асманскага султанату Вялікім Нацыянальным Сходам Турцыі 1 лістапада 1922 года скончылася існаванне Асманскай імперыі, заснаванай у 1299 годзе. 11 лістапада 1922 года на канферэнцыі ў Лазане быў прызнаны суверэнітэт Вялікага Нацыянальнага Сходу Турцыі з урадам у Анкары над тэрыторыяй Турцыі. Апошні султан Мехмед VI пакінуў Асманскую сталіцу, Стамбул, 17 лістапада 1922 года. Прававыя пазіцыі былі замацаваны пасля падпісання Лазанскага мірнага дагавора 24 ліпеня 1923 года.

Перадумовы правіць

Уступленне Асманскай імперыі ў Першую сусветную вайну разам з Цэнтральнымі дзяржавамі адбылося 11 лістапада 1914 года. Баявыя дзеянні на Блізкаўсходнім тэатры Першай сусветнай вайны скончыліся падпісаннем Мудраскага перамір’я 30 кастрычніка 1918 года. Акупацыя Канстанцінопаля брытанскімі, французскімі і італьянскімі войскамі адбылася 13 лістапада 1918 года.

Падзел Асманскай імперыі пачаўся з падпісання Лонданскага пакта і працягнуўся некалькімі пагадненнямі, галоўным чынам двухбаковымі сярод членаў Антанты. Брытанскія войскі пачалі займаць ключавыя будынкі Імперыі і арыштоўваць нацыяналістаў пасля ўсталявання ваеннага кіравання ў ноч на 15 сакавіка 1920 года. 18 сакавіка 1920 года асманскі парламент прыняў і накіраваў пратэст саюзнікам аб непрымальнасці арышту пяці яго членаў. Тое сабранне было апошнім і азнаменавала канец Асманскай палітычнай сістэмы. Султан Мехмед VI распусціў Генеральную Асамблею Асманскай імперыі 11 красавіка 1920 года. Канстанцінопальскі ўрад, з бюракратычным апаратам, але без парламента, заставаўся актыўным на чале з султанам.

Сеўрскі мірны дагавор 10 жніўня 1920 года завяршыў падзел Імперыі. У той час прыкладна 150 палітыкаў былі сасланы на Мальту. Турэцкі нацыянальны рух, на чале з Мустафой Кемалем, заснаваў Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі ў Анкары 23 красавіка 1920 года.

Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі распачаў вайну за незалежнасць Турцыі (Кемалісцкую рэвалюцыю) супраць манархічнага Канстанцінопальскага ўрада, халіфам якога быў Мехмед VI. Канстанцінопальскі ўрад, урад без парламента, сфарміраваў Kuva-yi Inzibatiye, вядомую як «армія Халіфата», у супрацьвагу Kuva-yi Milliye — арміі Вялікага Нацыянальнага Сходу Турцыі.

Канфлікты адбываліся у Балу, Дзюзджэ, Хендэк, Адапазары, адначасова з іншымі паўстаннямі ў час турэцкай вайны за незалежнасць. Арміі Халіфата былі блізкія ідэі іслама, адсюль і назва. Узбраеннем і прыпасамі армію Халіфата забяспечвала Вялікабрытанія. Стратэгічная задача арміі Халіфата, таксама як і англічанаў, заключалася у прадухіленні перамяшчэння нацыянальных сіл да праліваў. Kuva-yi Milliye нанесла паражэнне арміі Халіфата. Хаця Kuva-yi Milliye лічыцца першым крокам супраціўлення ў вызваленні Турцыі, неўзабаве нерэгулярныя ваенныя дзеянні былі спынены. Перад пачаткам грэчаскай вайны Kuva-yi Milliye стала асновай арганізаванай арміі, якая пазней была перабудавана ва Узброеныя сілы Турцыі.

Канец Асманскай імперыі правіць

Саюзнае запрашэнне на канферэнцыю ў Лазану было перадана як ураду ў Стамбуле, так і ў Анкары. Мустафа Кемаль быў упэўнены, што толькі ўрад з Анкары павінен прымаць удзел у канферэнцыі[1]. 1 лістапада 1922 года Вялікі Нацыянальны Сход прызнаў урад Султаната незаконным. Вялікі Нацыянальны Сход таксама прыняў рашэнне, што Канстанцінопаль перастаў быць сталіцай нацыі з моманту яго акупацыі саюзнікамі[1]. Акрамя таго, яны абвясцілі, што Султанат быў скасаваны[2], што паклала канец Асманскай імперыі. Пасля азнаямлення з рэзалюцыяй Мехмед VI шукаў прытулку на борце брытанскага лінейнага карабля Малайя[3]. Пасля таго як Мехмед VI збег, астатнія міністры яго ўрада прынялі новую палітычную рэальнасць. Няма ніякага афіцыйнага дакумента, які б абвяшчаў капітуляцыю Асманскай дзяржавы ці султана. Канферэнцыя ў Лазане 11 лістапада 1922 года прызнала суверэнітэт Вялікага Нацыянальнага Сходу Турцыі як замену Асманскай імперыі. Апошні султан Мехмед VI пакінуў Канстанцінопаль 17 лістапада 1922 года.

Спіс з 600 імёнаў быў прадстаўлены на канферэнцыі ў Лазане, і асобы, якія ўваходзілі ў гэты спіс, павінны былі быць абвешчаны персонамі нон грата. Спіс прызначаўся для ліквідацыі правячай эліты Асманскай імперыі. Перамовы ў Лазане паменшылі спіс да 150 імёнаў, і дагавор быў падпісаны 25 ліпеня 1923 года.

Асманская дынастыя з’яўлялася ўвасабленнем асманскага Халіфата, пачынаючы з XIV стагоддзя, з праўлення Мурада I. Прадстаўнік Асманскай дынастыі ўтрымліваў тытул халіфа і ўладу над усімі мусульманамі на момант прыходу да ўлады стрыечнага брата Мехмеда Абдул-Меджыда II. Асманская дынастыя пазіцыянавала сябе ў якасці палітычнага і духоўнага пераемніка Мухамада, у якасці лідара ўсёй мусульманскай супольнасці як у самой Турцыі, так і за яе межамі. Тытул Абдул-Меджыда II быў аспрэчаны лідарам арабскага паўстання каралём Хусейнам бен Алі з Хіджаза, які асудзіў Мехмеда V, але яго царства было ліквідавана і анексіравана ібн Саудам у 1925 годзе.

Да 1922 года большасць жыхароў тагачаснай Турцыі былі мусульманамі турэцкага альбо курдскага паходжання. Вялікі Нацыянальны Сход Турцыі абвясціў Рэспубліку Турцыя 29 кастрычніка 1923 года.

Зноскі

  1. а б Turkish War of Independence
  2. Finkel 2007, pp. 545
  3. Who’s Who — Sultan Mehmed VI

Літаратура правіць

  • Finkel, Caroline (2007). Osman's Dream: The History of the Ottoman Empire. Basic Books.