Сквер каля Палаца культуры вобласці (Магілёў)

Магілёў

Сквер каля Палаца культуры вобласці — сквер у Магілёве. Размешчаны ў задняпроўскай частцы горада, у пойме Дняпра, і абмежаваны Пушкінскім праспектам, вуліцай Гагарына, будынкамі Лядовага палаца і Палаца культуры вобласці. Плошча складае 9,07 га[1].

Сквер каля Палаца культуры вобласці?
Асноўная інфармацыя
Тыпсквер
Размяшчэнне
53°53′08″ пн. ш. 30°19′51″ у. д.HGЯO
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Перад будынкам Палаца культуры вобласці — партэрная частка сквера з шырокай эспланадай і дэкаратыўным басейнам са скульптурнай групай (архіт. В. Занковіч)[2].

26 лютага 2010 года Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва прапанавала прысвоіць скверу назву «Задняпроўскі сквер»[3], аднак, гэтага так і не адбылося.

24 красавіка 2010 года ў час суботніка быў закладзены сквер Дружбы народаў, прысвечаны 65-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У памяць пра гэта ўстаноўлены мемарыяльны знак[4].

Cквер пасля рэканструкцыі
Cквер пасля рэканструкцыі

У час рэканструкцыі 2018 года ўздоўж эспланады створаны П-падобныя ў плане падпорныя сценкі, абліцаваныя шэрым шліфаваным гранітам (арх. У. Чаховіч). У цэнтральный частцы падпорныя сценкі шырокія, з кветачніцамі і вялікімі лаўкамі-лежакамі (у тым ліку на перападах вышынь каля прыступак) з убудаваным знізу падсвятленнем. Крылы ўздоўж галоўнага фасада Палаца і Пушкінскага праспекта вузкія, з дэкаратыўным падсвятленнем унізе; лаўкі набраныя з вертыкальна пастаўленых брусоў. Рэканструявана мачта з ліхтарамі на бакавой алеі, падпорныя сценкі каля яе падножжа абліцаваныя шэрым паліраваным гранітам (Л. Уладзіміровіч). Па ўсім скверы заменена пакрыццё дарожак, высаджаны кусты і кветкі, пастаўлены новыя лаўкі і ліхтары.

Зноскі

  1. Скверы // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
  2. 51.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
  3. Комиссия по топонимике Могилева предложила переименовать 10 скверов и парков города Архівавана 2 мая 2019.
  4. Сквер Дружбы народов, посвященный 65-летию Победы, заложили в Могилеве(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2020. Праверана 2 мая 2019.

Спасылкі правіць