Склеро́цый[1] (ад грэч. σκληρά — жорсткі) — шматклетачны вегетатыўны орган грыба, які знаходзіцца ў спакоі.

Склероцый грыба Physarum polycephalum

Склероцый ўтвораны круглым, шарападобным або няправільнай формы шчыльным спляценнем гіфаў, часта з цёмным верхам і белым асяродкам. Памеры ад долей міліметра да 2 сантыметраў і больш. З’яўляецца пры надыходзе неспрыяльных знешніх умоў і прызначаны для захавання грыба. У некаторых грыбоў (батрыціс, склератынія, спарыння і інш.) склероцый з’яўляецца адной са стадый развіцця.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць