Склератынія
Склераты́нія[1] (Sclerotinia) — род сумчатых грыбоў сямейства Склератыніевыя (Sclerotiniaceae). Паразіты травяністых раслін, больш за ўсё на сямействе асаковых[1]. Выклікаюць склератыніёзы.
Склератынія | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Sclerotinia Fuckel, 1870 | |||||||||||||||||||
|
Цыкл развіцця складаецца з двух стадый. Спачатку ўтвараюцца склероцыі, якія служаць для перазімоўкі. На другой стадыі ўтвараецца міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белага колеру, лямцавы і знаходзіцца на паверхні або ўнутры пашкоджаных органаў расліны. На ім развіваюцца слероцыі, якія ўвесну прарастаюць міцэліем або некалькімі апатэцыямі жаўтавата-карычневага колеру дыяметрам да 10 мм.
Грыбы пашыраны паўсюдна, пераважна ва ўмераным поясе. На тэрыторыі Беларусі найбольш пашыраны склератынія склерацыйная (Sclerotinia sclerotiorum) (узбуджальнік белай гнілі) і склератынія канюшынная (Sclerotinia trifoliorum) (узбуджальнік рака канюшыны)[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Бельская С. І. Склератынія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 463. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Склеротиния // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Склеротиния // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.