Струг

апрацоўчы інструмент
(Пасля перасылкі з Скобля)

Струг[1], ско́бля[2][3][4] — старажытны цяслярскі, сталярны, бандарны і кушнерскі інструмент. Таксама агульная назва сталярных інструментаў (зензубель, гэбель, фальцгэбель, фуганак, рубанак, шпунтубель і інш.)[5].

Струг з прамым лязом і асіметрычнымі ручкамі
Струг з выгнутым лязом і з лязом, сагнутым у кола

Скоблі вядомы з эпохі палеаліту[2]. У каменным і бронзавых вяках гэта была пласцінка з крэменю, з выгнутым краем. У жалезным веку іх сталі вырабляць з жалеза. Шырока скоблі выкарыстоўваліся ў X—XIII стагоддзях[2]. Іх канструкцыя практычна не змянялася на працягу вякоў і дажыла да сучаснасці.

Стругі (скоблі) бываюць з прамым або выгнутым лязом. Ручкі струга могуць быць пастаўлены паралельна або асіметрычна. Выкарыстоўваюцца пры вырабе клёпак бочак, абручоў, падрэзкі краёў, зняцця кары з драўніны, першаснай апрацоўкі драўняных вырабаў, апрацоўкі скур і інш.

Асобны від скоблі — спецыяльны інструмент для выканання больш складанай працы, у якога металічнае завостранае лязо сагнута ў кола, а абодва канцы замацаваны ў адной ручцы[2].

Крыніцы правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць