Шкуды
Шкуды[2], таксама Скуодас (літ.: Skuodas, жам. Skouds) — горад у паўночнай Літве, за 2 км ад мяжы з Латвіяй, за 80 км ад Клайпеды. Адміністрацыйны цэнтр Шкудскага раёна Клайпедскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка Крэтынга — Прыекулэ. Шкуды адносяцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню згадваецца ў 1259 годзе ў ордэнскіх хроніках як жамойцкае паселішча. Мястэчка атрымала пачаткова назву Ёханэсберг, бо мела шмат нямецкага насельніцтва[3].
У 1568 годзе мястэчка Шкуды[4] было падаравана Жыгімонтам Аўгустам роду Хадкевічаў і стала цэнтрам вялізнага Шкудскага графства. У 1572 годзе паселішча атрымала магдэбургскае права і ўласны герб. 27 жніўня 1614 года стараннямі Хадкевічаў мястэчка стала цэнтрам каталіцкай парафіі, дзе Хадкевічы пабудавалі касцёл[5]. Пасля смерці Яна Караля Хадкевіча ў 1621 годзе Шкуды перайшлі ва ўласнасць Казіміра Льва Сапегі. Сапегі пабудавалі ў мястэчку і лютэранскую кірху для духоўных патрэб мясцовага нямецкага насельніцтва[5].
Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Шкуды трапілі ў склад Расійскай імперыі. З 1918 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. З 1940 года — у складзе Літоўскай ССР. З 1950 года горад стаў раённым цэнтрам. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
правіць
|
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — 352 с., іл. с. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 53.
- ↑ Спрогіс І. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столѣтия: составленный по 40 актовым книгам Россиенскаго земскаго суда Архивариусом Виленскаго Центральнаго Архива древних актовых книг - губерний Виленской, Ковенской, Гродненской и Минской. — 1888. — С. 335. — 390 с.
- ↑ а б Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego… С. 54.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белоруское Полесье / под общ. ред. П. П. Семенова. — репринт. воспр. изд. 1882 г. — Минск : БелЭн, 1993. — 550 с.
- Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург : Общественная польза, 1861. — 745 с.
- Gadon, M. Opisanie Powiatu Telszewskiego w Guberni Kowieńskiej w dawnem Xięstwie Żmujdzkiem położonego / M. Gadon. — Wilno : druk. S. Blumowicza, 1846. — 186 s.
- Szkudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 925.
- Szkudy // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 643.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шкуды