Слава Камісаранка
Слава Камісаранка (поўнае імя — Вячаслаў Сяргеевіч Камісаранка) (нар. 27 ліпеня 1985, Мінск, Беларуская ССР, СССР) — беларускі комік, удзельнік тэлепраекта «Stand Up» на расійскім тэлеканале ТНТ.
Слава Камісаранка | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 ліпеня 1985 (39 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Адукацыя | |
Прафесія |
гумарыст комік, відэаблогер, юцюбер |
Кар’ера | 2012—цяпершані час |
Кірунак |
чорны гумар стэндап сатыра |
IMDb | 10949932 |
slavakomissarenko.ru (руск.) |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 27 ліпеня 1985 года ў Мінску.
Скончыў факультэт прамысловага маркетынгу і камунікацый Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дзе стварыў з аднакурснікам дуэт «Сумленне». У 2008 годзе ў складзе «Сумлення» дэбютаваў у праекце «Смех без правіл» і заняў другое месца.
У лістападзе 2020 года на выпуску шоу «Што было далей?» Камісаранка распавёў, што не мог вярнуцца з Турцыі ў Расію праз каранавірусныя абмежаванні, таму яму давялося ляцець да Мінска, а ўжо адтуль ехаць у Маскву. «З беларускім пашпартам трэба атрымліваць візу ў кожную краіну свету, таму што наш Чык-Чырык з усім светам перасварыўся. Нам нікуды нельга! І ўжо калі я загаварыў. Вы ў курсе наогул, што ў Беларусі адбываецца? Вы бачылі, як у Чык-Чырыка фляга свішча?»— абураўся Камісаранка[1].
4 студзеня 2021 года Камісаранку анулявалі гастрольныя пасведчанні на выступленні 10 і 11 красавіка ў Мінску[2], а таксама канцэрты ў Віцебску і Гомелі[3]. 5 студзеня на канцэрце ў Екацярынбургу Слава Камісаранка пачаў сваё выступленне са слоў «Вось што адбылося: цяпер усе мае канцэрты ў Беларусі забароненыя, адмянілі маё гастрольнае пасведчанне. Іранічна, што ўсім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны Кавід-дысідэнт. Так што я цяпер не бачу сэнсу стрымлівацца»[4]. Пасля забароны на выступленні ў Беларусі комік перабраўся ў Маскву.
У студзені 2022 года Камісаранка пакінуў Расію[5] і на канцэрце ў Кіеве заявіў, што зрабіў гэта, баючыся выкрадання з боку КДБ Беларусі[6]. У 2022 годзе непрацяглы час жыў у Польшчы[7].
У снежні 2024 года беларускі суд завочна прыгаварыў Камісаранку да 6 гадоў пазбаўлення волі[8].
Грамадзянская пазіцыя
правіцьВыступае з крытыкай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Р.
Зноскі
- ↑ «Вы видели, как у Чык-Чырыка фляга свистит?» (руск.)(недаступная спасылка). Znak.com (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
- ↑ Славе Комиссаренко аннулировали гастрольные удостоверения на концерты в Минске (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2021. Праверана 5 студзеня 2021.
- ↑ Известному комику ТНТ запретили выступать в Минске после критики Лукашенко
- ↑ Слава Комиссаренко «Новое про Чык-Чырыка» 2021 (руск.). YouTube канал (5 студзеня 2021). Праверана 5 студзеня 2021.
- ↑ Комик Слава Комиссаренко сбежал на Украину из-за белорусского КГБ
- ↑ Стендап-комик Слава Комиссаренко покинул РФ из-за опасений преследования со стороны КГБ Белоруссии
- ↑ Инна Калита. Стендап в современной массовой культуре отдельных стран постсоветского ареала // Jazyk a kultúra, 2022, # 52. — С. 10. — ISSN 1338—1148.
- ↑ Стендапера Комиссаренко заочно осудили на 6 лет лишения свободы (руск.). Reform.news (30 снежня 2024).
Спасылкі
правіць- Инна Калита. Стендап в современной массовой культуре отдельных стран постсоветского ареала // Jazyk a kultúra, 2022, # 52. — С. 1—15. — ISSN 1338—1148.