Слонімская медзеапрацоўчая фабрыка

колішняе прадпрыемства ў горадзе Слонім

Сло́німская медзеапрацо́ўчая фа́брыка[1] — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў 1843—1855 гадах у горадзе Слонім (сучасны раённы цэнтр у Гродзенскай вобласці Беларусі).

Слонімская медзеапрацоўчая фабрыка
Заснаванне 1843
Размяшчэнне Слонім, Слонімскі павет (Расійская імперыя)
Галіна прамысловасць
Прадукцыя медны посуд, выпарныя і дэфекацыйныя катлы

У 1850 годзе на фабрыцы працавала 80 чалавек. Мелася паравая машына. Фабрыка вырабляла медны посуд, выпарныя і дэфекацыйныя катлы для цукровых заводаў. У сувязі са спыненнем будаўніцтва цукровых заводаў у 1855 годзе была пераведзена ў Варшаву.

Зноскі

Літаратура правіць