Слонімская мячэць (1994)
Слонімская мячэць — мячэць у горадзе Слоніме. Размешчана па вуліцы Агінскага, 10.
Мячэць | |
Слонімская мячэць | |
---|---|
| |
53°05′59″ пн. ш. 25°19′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Канфесія | Іслам |
Тып будынка | Мячэць |
Будаўніцтва | 1994 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДа 1944 года ў горадзе была мячэць, якая была спалена падчас Другой сусветнай вайны немцамі перад адступленнем. Мячэць стаяла на былой Татарскай вуліцы, зараз гэта вуліца Кірава.
У 1994 годзе была адкрыта новая мячэць у былой гаспадарчай пабудове XIX стагоддзя, якая ў савецкі час выкарыстоўвалася пад фізкультурна-аздараўленчы цэнтр[1]. Будынак быў перададзены па загадзе старшыні беларускага парламента Станіслава Шушкевіча, пасля ліста Сулеймана Байрашэўскага, мясцовага імама[2].
Архітэктура
правіцьАднапавярховая пабудова накрыта высокім 3-схільным дахам. У канструкцыйным вырашэнні было выкарыстана спалучэнне цэглы і бутавага каменя. Сёння будынак пакрыты тынкоўкай. Унутраная прастора раздзелена перагародкамі на некалькі памяшканняў, аб’яднаных вакол прасторнай залы з шэрагам слупоў-апор.
Будынак з'яўляецца прыкладам архітэктуры гаспадарчых збудаванняў Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX стагоддзя. Унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей (пратакол Навукова-метадычнай Рады № 77 ад 13 лістапада 2002 года), як помнік 3 катэгорыі каштоўнасці[3].
Імамы
правіць- Сулейман Байрашэўскі.
Зноскі
- ↑ Слонімская мячэць (1994) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- ↑ Слонімец, які рэстаўрыруе Каран
- ↑ Мячэць
Літаратура
правіць- Караткевіч, В. Б. Гаспадарчая пабудова / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін // Помнікі Слоніма / В. Б. Караткевіч, А. М. Кулагін. — Мінск, 1983. — С. 32-33.
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
- Чыгрын, С. Мячэць на Татарскай вуліцы / Сяргей Чыгрын // Газета Слоніская. — 2011. — 16 сак. — С. 3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонімская мячэць (1994)
- Слонімская мячэць (1994) на сайце Глобус Беларусі (руск.)