Слонімская мячэць
Слонімская мячэць — колішняя мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці. Размяшчалася на былой Татарскай вуліцы (цяпер вуліца Кірава). У 1994 годзе ў былой гаспадарчай пабудове XIX стагоддзя была адкрыта новая мячэць.
Мячэць | |
Слонімская мячэць | |
---|---|
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Слонім |
Канфесія | Іслам |
Тып будынка | Мячэць |
Дата заснавання | 1804 |
Дата пабудовы | 1882 год |
Дата скасавання | 1944 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьТатары ў Слоніме з’явіліся ў XVI стагоддзі. У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывалі 178 татараў[1].
Пабудавана ў 1804 годзе з адным мінарэтам і купалам. Згарэла 25 мая 1881 года ў час вялікага гарадскога пажару і праз год адбудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі з Альбярціна[1][2].
У верасні 1939 года заможных слонімскіх татар НКУС вывозіў у Сібір. Мячэць спаленая немцамі падчас Другой сусветнай вайны перад адступленнем ўлетку 1944 года. Пасля Другой сусветнай вайны татары актыўна сталі выязджаць на Захад, баючыся новых арыштаў НКУС. У 1946 годзе многія з іх выехалі ў Польшчу[1].
Архітэктура
правіцьМячэць, збудаваная ў канцы XIX стагоддзя, па кампазіцыі ўяўляе вежава-купальны варыянт (у цэнтры і над вугламі паабапал міхрабы), вытворны ад царкоўнай архітэктуры гэтага перыяду з рэтраспектыўна-рускімі рысамі[3]. Даследчык гісторыі польска-літоўскіх татар С. Крычынскі апісваў яе так[4]:
Мячэць у Слоніме, з трыма цыбулепадобнымі вежачкамі, ёсць быццам бы копія праваслаўнай царквы. |
-
1930
-
1930
-
Задні фасад. 1916
-
Агароджа. Студзень 1917
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Слонімская мячэць, якой ужо няма(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2022. Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Лакотка 2003, с. 38.
- ↑ Лакотка 2003, с. 42.
- ↑ Лакотка 2003, с. 39.
Літаратура
правіць- Лакотка А.І. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі / А.І. Лакотка. — Мн.: Беларусь, 2003. — 224 с. — ISBN 985-01-0423-6.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Слонімская мячэць
- Слонімская мячэць на сайце Radzima.org