Слонімская мячэць

(Пасля перасылкі з Старая слонімская мячэць)

Слонімская мячэць — колішняя мячэць у Слоніме Гродзенскай вобласці. Размяшчалася на былой Татарскай вуліцы (цяпер вуліца Кірава). У 1994 годзе ў былой гаспадарчай пабудове XIX стагоддзя была адкрыта новая мячэць.

Мячэць
Слонімская мячэць
Слонімская мячэць на здымку Яна Булгака. 1937
Слонімская мячэць на здымку Яна Булгака. 1937
Краіна  Беларусь
Горад Слонім
Канфесія Іслам
Тып будынка Мячэць
Дата заснавання 1804
Дата пабудовы 1882 год
Дата скасавання 1944
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Татары ў Слоніме з’явіліся ў XVI стагоддзі. У 1897 годзе ў Слонімскім павеце пражывалі 178 татараў[1].

Пабудавана ў 1804 годзе з адным мінарэтам і купалам. Згарэла 25 мая 1881 года ў час вялікага гарадскога пажару і праз год адбудавана з дрэва. Грошы на будаўнічыя матэрыялы ахвяраваў граф Францішак Пуслоўскі з Альбярціна[1][2].

У верасні 1939 года заможных слонімскіх татар НКУС вывозіў у Сібір. Мячэць спаленая немцамі падчас Другой сусветнай вайны перад адступленнем ўлетку 1944 года. Пасля Другой сусветнай вайны татары актыўна сталі выязджаць на Захад, баючыся новых арыштаў НКУС. У 1946 годзе многія з іх выехалі ў Польшчу[1].

Архітэктура

правіць

Мячэць, збудаваная ў канцы XIX стагоддзя, па кампазіцыі ўяўляе вежава-купальны варыянт (у цэнтры і над вугламі паабапал міхрабы), вытворны ад царкоўнай архітэктуры гэтага перыяду з рэтраспектыўна-рускімі рысамі[3]. Даследчык гісторыі польска-літоўскіх татар С. Крычынскі апісваў яе так[4]:

  Мячэць у Слоніме, з трыма цыбулепадобнымі вежачкамі, ёсць быццам бы копія праваслаўнай царквы.  

Крыніцы

правіць
  1. а б в Слонімская мячэць, якой ужо няма(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2022. Праверана 29 студзеня 2020.
  2. Лакотка 2003, с. 38.
  3. Лакотка 2003, с. 42.
  4. Лакотка 2003, с. 39.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць