Слябінг

пракатры стан

Сля́бінг[1] — магутны пракатны стан з гарызантальнымі і вертыкальнымі пракатнымі валкамі, на якім сталёвыя зліткі — масай да 45 т — абціскаюць на слябы. З’яўляецца разнавіднасцю абціскнога стана. Назва паходзіць ад англійскага «slabbing». У адрозненне ад блюмінга і блюмінга-слябінга слябінг — вузкаспецыялізаваны стан. Прадукцыйнасць універсальнага слябінга — 3—7 млн т слябаў у год.

Першыя слябінгі з’явіліся ў ЗША ў пачатку XX стагоддзя як вынік развіцця абціскных пракатных станаў. У СССР першы слябінг уступіў у дзеянне ў 1937 годзе на заводзе «Запарожсталь».

Значэнне слябінга памяншаецца ў сувязі з развіццём бесперапыннай разліўкі сталі, пры якой меншыя выдаткі металу.

Зноскі

Літаратура правіць