Смаўжоўскі вялікі камень

Смаўжо́ўскі вялі́кі камень[1] — геалагічны помнік рэспубліканскага значэння (з 2000). Размешчаны за 1,2 км ад вёскі Смаўжы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.

Апісанне правіць

Шэры дробназярністы граніт з пражылкамі ружовага пегматыту. Даўжыня 5,3 м, шырыня 2,9 м, вышыня 1,2 м, у абводзе 13,9 м, аб’ём 9,8 м³, маса бачнай часткі 25,9 тон. Прынесены ледавіком каля 220—150 тысяч гадоў назад з тэрыторыі Швецыі.

Зноскі

Літаратура правіць