Сокі цаліны

першы беларускамоўны раман

«Сокі цаліны» — раман Цішкі Гартнага і першы беларускамоўны раман[1].

Сокі цаліны
альтэрн.: Сокі цаліны
Жанр Раман
Аўтар Цішка Гартны
Мова арыгінала беларуская
Дата напісання 1929
Дата першай публікацыі 1916, 19221932
Асобнае выданне 19221932
Месца публікацыі Санкт-Пецярбург
БерлінМінск
Лагатып Вікікрыніц Тэкст твора ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Твор пісаўся на працягу 1914—1929 гадоў і быў высока ацэнены тагачаснай крытыкай[1].

Значэнне правіць

Вельмі шанаваў раман «Сокі цаліны» Іван Мележ, аўтар «Людзей на балоце»[2].

Канстанцін Касяк заўважае пэўнае падабенства паміж «Сокамі цаліны» і «Плёнамі зямлі» дацкага пісьменніка і лаўрэата Нобелеўскай прэміі (1920) Кнута Гамсуна[1].

Паводле Вікторыі Аскера-Дубовіч, Цішка Гартны «сваім раманам увёў у нацыянальную беларускую літаратуру новага героя — прадстаўніка рабочага класа, паказаў жыццё горада, завадскія будні, побыт перадрэвалюцыйнага мястэчка з яго дамабудаўскімі норавамі»[3].

Зноскі

Спасылкі правіць