Спадарожнік сувязі
Спадарожнік сувязі — штучны спадарожнік Зямлі, спецыялізаваны для рэтрансляцыі радыёсігналу паміж пунктамі на паверхні Зямлі, якія не маюць бачнасці прамога тыпу.
Спадарожнік сувязі прымае спектр частот з сігналамі наземных станцый, накіраваных на яго, узмацняе і выпраменьвае назад на Зямлю.
Зона, у якой магчымы прыём спадарожнікавага сігналу, называецца зонай пакрыцця. Зона пакрыцця вызначаецца размяшчэннем на арбіце, арыентацыяй і тэхнічнымі характарыстыкамі спадарожніка.
Выкарыстоўваючы розныя мадуляцыі, праз спадарожнік можна перадаваць як інфармацыю лічбавага тыпу, так і аналагавыя сігналы.
Большасць спадарожнікаў маюць некалькі перадатчыкаў — транспондараў, кожны з якіх пакрывае некаторую паласу частот. Таксама транспондары адрозніваюцца палярызацыяй і дыяпазонам (C ці Ku), з якімі яны працуюць.
Спадарожнікі размяшчаюцца ў трох зонах, абумоўленых існаваннем паясоў Ван Алена. Геастацыянарныя спадарожнікі ўзвышаюцца над Зямлёй на вышыні 35786 км, сярэдневышынныя спадарожнікі займаюць дыяпазон ад 5000 да 15000 кіламетраў, для пакрыцця ўсёй зямной паверхні такіх спадарожнікаў патрабуецца каля 10, такія спадарожнікі знайшлі прымяненне ў сістэме GPS; завяршаюць класіфікацыю нізкаарбітальныя спадарожнікі, якіх для пакрыцця сувяззю ўсёй Зямлі трэба прынамсі пяцьдзясят.
Недахопы спадарожнікавай сувязі
правіць- Высокая латэнтнасць (затрымка) сігналу, абумоўленая часам праходжання электрамагнітнай хвалі адлегласці да арбіты спадарожніка. Напрыклад, да высокаарбітальнага спадарожніка на арбіце 35 786 км, сігнал ідзе 119 мс (з хуткасцю святла), што азначае затрымку праходжання сігналу паміж дзвюма наземнымі станцыямі парадку 239 мс (і затрымку інтэрактыўнага адказу на сігнал — парадку 477 мс).
- Непазбежнасць перыядычнай інтэрферэнцыі сігналу пры перасячэнні спадарожнікам лініі наземная станцыя — Сонца.
- Неабходнасць сачэння наземнай станцыі за спадарожнікамі, якія маюць негеастацыянарныя арбіты.
Месяц як спадарожнік сувязі
правіцьМожна арганізаваць радыёсувязь, прымаючы адлюстраваны ад Месяца радыёсігнал. Пры гэтым Месяц павінен быць бачны і ў пункце перадачы, і ў пункце прыёму сігналу. Такая сувязь выкарыстоўваецца ваеннымі і радыёаматарамі (гл. EME).
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спадарожнік сувязі