Спроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі (2024)

26 чэрвеня 2024 года ў Балівіі адбылася спроба захопу ўлады арміяй[1].

Перадгісторыя

правіць

Спроба дзяржаўнага перавароту ў Балівіі адбылася неўзабаве пасля візіту прэзідэнта Луіса Арсэ ў Расію (5—7 чэрвеня)[2], падчас якога ён выказаў жаданне дзяржавы стаць часткай БРІКС[3].

25 чэрвеня, за дзень да спробы дзяржаўнага перавароту, генерал Хуан Хасэ Суньіга, камандуючы арміяй, быў зняты з пасады ў сувязі з яго заявамі пра былога прэзідэнта Эва Маралеса[4].

Ход падзей

правіць

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ABI паведаміла, што пераварот пачаўся прыкладна ў 14:30 па мясцовым часе[5]. Балівійскае тэлебачанне паказала відэа з двума танкамі і некалькімі вайскоўцамі на плошчы Мурыльё перад урадавым палацам у Ла-Пасе[6].  

Група спецыяльнага палка Мендэса Аркоса Чалапата з дапамогай снайпераў захапіла плошчу Мурыльё. Па паведамленнях Бі-бі-сі, вароты прэзідэнцкага палаца былі пратараненыя браняванай машынай, а салдаты ўвайшлі ў сам будынак. Газета El Deber паведаміла, што Суньіга сказаў журналістам, што «мы збіраемся вярнуць гэтую радзіму» і «будзе новы кабінет, вядома, усё зменіцца, але наша краіна больш не можа так працягваць». Ён таксама сказаў, што «палітычныя зняволеныя», уключаючы былога прэзідэнта Жанін Аньес, будуць вызваленыя[7].

На тэлевізійных кадрах бачна, як Арсэ размаўляе з Суньіга ў калідоры прэзідэнцкага палаца, кажучы яму: «Я Ваш капітан, і я загадваю Вам вывесці сваіх салдат, і я не дапушчу гэтага непадпарадкавання»[8].

Падчас спробы перавароту Арсэ абвясціў аб прызначэнні новых кіраўнікоў балівійскай арміі, ваенна-марскога флоту і ваенна-паветраных сіл, заявіўшы, што войскі, якія паўсталі супраць яго, «пэцкаюць форму». Новым галоўнакамандуючым арміяй ён прызначыў Хасэ Уілсана Санчэса, які загадаў усім вайскоўцаў, што ўдзельнічалі ў перавароце, вярнуцца ў свае казармы[9]. Неўзабаве войскі і бранятэхніка пакінулі прэзідэнцкі палац[10].

Увечары балівійская паліцыя арыштавала лідара змоўшчыкаў[7].

Рэакцыя

правіць

ЕС, Куба, Мексіка, Чылі, Гандурас і іншыя асудзілі спробу дзяржаўнага перавароту[11].

Крыніцы

правіць
  1. Coup attempt underway in Bolivia as president urges people to mobilize against it (англ.). AP News (26 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.
  2. https://dgp.mid.ru/currentinfo/sessions/ob-ofitsialnom-vizite-prezidenta-mnogonatsionalnogo-gosudarstva-boliviya-luisa-alberto-arse-katakory/
  3. Путин встретился с президентом Боливии (руск.). Ведомости (6 чэрвеня 2024). Праверана 26 чэрвеня 2024.
  4. https://www.vision360.bo/noticias/2024/06/25/6984-reportan-que-el-comandante-del-ejercito-juan-jose-zuniga-fue-relevado-de-su-cargo-tras-polemicas-declaraciones
  5. https://www.pbs.org/newshour/world/bolivian-president-reports-irregular-military-movement-in-capital-raising-fears-of-coup
  6. https://www.pbs.org/newshour/world/bolivian-president-reports-irregular-military-movement-in-capital-raising-fears-of-coup
  7. а б Vock, Ido; Armstrong, Kathryn (26 June 2024). "Bolivian police arrest leader of coup attempt". BBC News. Архівавана з арыгінала 27 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  8. https://news.sky.com/story/coup-fears-raised-in-bolivia-as-tanks-seen-ramming-into-presidential-palace-13159595
  9. https://apnews.com/live/bolivia-attempted-coup-updates
  10. https://apnews.com/article/bolivia-military-deployment-arce-coup-fears-028cd88f3be1fb02164c05deb0faa099
  11. Ряд политиков со всего мира осудили попытку переворота в Боливии