Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Албаніі

спіс атыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Гэта старонка — інфармацыйны спіс.
Аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Албаніі (Green pog.svg) і кандыдаты, якія ўвайшлі ў папярэдні спіс

У спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА Рэспублікі Албанія значыцца 2 найменні (на 2014 год), што складае 0,2 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). Абодва аб'екты ўключаны ў спіс па культурных крытэрыях. Акрамя гэтага, станам на 2014 год, 4 аб'екты на тэрыторыі Албаніі знаходзяцца сярод кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Народная Сацыялістычная Рэспубліка Албанія ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 10 ліпеня 1989 года[2]. Першы аб'ект, размешчаны на тэрыторыі Албаніі, быў занесены ў спіс у 1992 годзе на 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

СпісПравіць

У табліцы аб'екты размешчаны паводле парадку іх дадавання ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Археалагічны музей-запаведнік Бутрынці
(алб.: Butrinti)
Найбліжэйшы горад: Саранда
Вобласць: Влёра
VI стагоддзе да н.э. 1992 № 570 iii
2   Гістарычныя цэнтры Берата і Гіракастры
(алб.: Berati/Gjirokastër)
Вобласць: Берат IV стагоддзе да н.э. 2005 № 569 iii, iv

Папярэдні спісПравіць

У табліцы аб'екты размешчаны ў парадку іх дадання ў папярэдні спіс. У гэтым спісе прыведзены аб'екты, прапанаваныя ўрадам Албаніі ў якасці кандыдатаў на ўнясенне ў спіс Сусветнай спадчыны.

# Выява Назва Месцазнаходжанне Час стварэння Год дадання ў спіс Крытэрыі
1   Магілы ў Басэ-Сельцы
(алб.: Basse Selca)
Найбліжэйшы горад: Паградэц
Вобласць: Корча
VI стагоддзе да н.э. 1996 год 909 iii
2   Амфітэатр у Дурэсе
(алб.: Amfiteatri i Durrësit)
Вобласць: Дурэс I стагоддзе 1996 910 iv
3   Прыродная і культурная спадчына Ахрыдскага рэгіёна
(алб.: Trashëgimisë natyrore dhe kulturore të rajonit i Ohrit)
Найбліжэйшы горад: Паградэц
Вобласць: Корча
2011 5626 iii, iv, vii, ix
4   Старажытны горад Апалонія
(алб.: Apolonia)
Найбліжэйшы горад: Фіеры
Вобласць: Фіеры
VI стагоддзе да н.э. 2014 5885 ii, iii, x

Зноскі

  1. Tentative (англ.) . UNESCO World Heritage Centre. — Спіс кандыдатаў у аб'екты Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Албаніі. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 4 снежня 2010.
  2. The States Parties - Albania. unesco.org. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2012. Праверана 4 снежня 2010.

СпасылкіПравіць

Шаблон:Сусветная спадчына ў Албаніі