Апалонія Ілірыйская
Апалонія (стар.-грэч.: Ἀπολλωνία, дар.: Ἀπολλωνίη) — найбуйнейшы старажытнагрэчаскі порт у Ілірыі, заснаваны выхадцамі з Карынфа і Керкіры ў 588 г. да н.э. у краіне ілірыйскага племя таланціяў, на правым беразе ракі Аоя (цяпер В'ёса), прыблізна ў 10 км ад упадзення яе ў Адрыятычнае мора.
Старажытны горад | |
Апалонія | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀπολλωνία, дар.: Ἀπολλωνίη | |
| |
40°43′ пн. ш. 19°28′ у. д.HGЯO | |
Краіна | Старажытная Грэцыя |
Склад насельніцтва | грэкі |
Сучасная лакацыя | Албанія, на захад ад горада Фіеры |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Размешчаны на заходнім канцы Эгнатыевай дарогі (лац.: Via Egnatia), горад гэты ў адзін і той жа час быў і гандлёвым цэнтрам, і крэпасцю. Арыстоцель прыводзіў яго як прыклад алігархічнага рэжыму: нашчадкі грэчаскіх пасяленцаў трымалі ў сваіх руках кіраванне калоніяй, населенай пераважна ілірыйцамі. Апалонія чаканіла ўласную манету і прадавала за мяжу ілірыйскіх рабоў. На зыходзе антычнасці Апалонія спусцела з-за забалочвання мясцовасці; мясцовыя жыхары перасяліліся ў суседні горад Влёра.
У першыя стагоддзі хрысціянства горад быў цэнтрам аднайменнай епархіі. У канцы III або пачатку IV стагоддзя ў горадзе пацярпеў за веру Ісаўр, прылічаны пазней да ліку святых.
Падчас Першай сусветнай вайны, калі Албанія была акупавана аўстрыйцамі, пачаліся першыя археалагічныя даследаванні; пасля заканчэнні вайны іх працягнула французская экспедыцыя Л. Рэя. На месцы Апалоніі выяўлены рэшткі храма VI ст. да н.э. і тэатра, брукаваныя вуліцы і мазаічныя падлогі; большая частка знаходак экспануецца ў Тыране.
У гонар Апалоніі названы астэроід 358 Apollonia, адкрыты ў 1893 годзе.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Блаватский В. Д. и Ислями С., Раскопки Аполлонии и Орика в 1958 г., «Советская археология», № 4, 1959.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апалонія Ілірыйская
- Аполлония, греч. город // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.