Спіс каралёў Егіпта
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
Неўзабаве пасля таго, як 28 лютага 1922 года Егіпет перастаў быць пратэктаратам Вялікабрытаніі, султан Егіпта Ахмед Фуад I прыняў тытул караля Егіпта. Змена назвы была абумоўлена не толькі набыццём Егіптам новага статусу, але і жаданнем султана не адстаць ад манархаў Хіджаза, Сірыі і Ірака.
Кароль Егіпта (да 1951) Кароль Егіпта і Судана (з 1951) араб. ملك مصر | |
---|---|
Скасаваная дзяржаўная пасада | |
Герб | |
Ахмед Фуад II (апошні на пасадзе) | |
Краіна | Каралеўства Егіпет і Судан |
Папярэдняя пасада | Султан Егіпта |
Пасада-пераемніца | Прэзідэнт Егіпта |
Першы на пасадзе | Ахмед Фуад I |
Апошні на пасадзе | Ахмед Фуад II |
Рэзідэнцыя | Каір |
Прызначаецца | па спадчыне |
Заснавана | 15 сакавіка 1922 |
Скасавана | 18 чэрвеня 1953 |
У кастрычніку 1951 года Егіпет у аднабаковым парадку разарваў Англа-егіпецкі дагавор аб сумесным кіраванні тэрыторыяй Судана, заключаны ў 1936 годзе, пасля чаго сын Ахмеда Фуада, кароль Фарук I, прыняў перайначаны тытул Караля Егіпта і Судана.
Партрэт | Імя | Дата нараджэння | Дата смерці | Пачатак кіравання | Канец кіравання |
---|---|---|---|---|---|
Ахмед Фуад I араб. أحمد فؤاد |
26 сакавіка 1868 | 28 красавіка 1936 | 15 сакавіка 1922 | 28 красавіка 1936 | |
Фарук I араб. فاروق الأول |
11 лютага 1920 | 18 сакавіка 1965 | 28 красавіка 1936 | 26 ліпеня 1952 | |
Ахмед Фуад II араб. الملك فؤاد الثاني |
16 студзеня 1952 | Жыве | 26 ліпеня 1952 | 18 чэрвеня 1953 |
Тытулярны кароль Егіпта і Судана
правіцьПартрэт | Імя | Дата нараджэння | Дата смерці | Пачатак кіравання | Канец кіравання |
---|---|---|---|---|---|
Ахмед Фуад II араб. الملك فؤاد الثاني |
16 студзеня 1952 | Жыве | 18 чэрвеня 1953 | Наш час |
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спіс каралёў Егіпта
- Спіс каралёў Егіпта (з інфармацыяй) на svr.su Архівавана 16 верасня 2013.