Сталовая гара (геалогія)
гара з плоскай вяршыняй
(Пасля перасылкі з Сталовая гара)
Стало́выя горы[1] — ізаляваныя ўзвышшы са стромкімі схіламі і плоскімі вяршынямі. Таксама ізаляваныя адзіночныя падняцці — астраўныя горы[1].
Звычайна сталовыя горы складзена з устойлівых да разбурэння горных парод (вапнякі, трапы, пясчанікі), якія залягаюць гарызантальна або амаль гарызантальна. У тропіках бываюць пакрытыя латэрытнай скарынкай. Утвараюцца сталовыя горы ў выніку эразійнага расчлянення або дыферэнцыраваннага перамяшчэння па разломах блокаў высокапрыўзнятых пластавых раўнін (сталовых краін).
Формы ландшафту, падобныя сталовым гарам, выяўленыя на Марсе, Іо і Эрысе.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сталовыя горы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 136. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіцьСталовая гара (геалогія) на Вікісховішчы |