Станка Враз
Станка Враз (харв.: Stanko Vraz, славенск.: Stanco Vraz; 30 чэрвеня 1810, Цэравац — 24 мая 1851, Заграб) — славенскі і харвацкі паэт, перакладчык і крытык.
Станка Враз | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jakob Cerovčan, I. R. iz Cerovca, Jakob Rešetar[1], Mihail Jurišić, Miško Jurišić, Radoslav, Radoslav Ilia K. Ilir iz Štajerja, Ilir iz Štajerja, Slovenec iz Štajerja і Slednin St. Fras-Cerovčan |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1810[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1851[2][5] (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, паэт, перакладчык, літаратурны крытык |
Мова твораў | славенская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Грацкім універсітэце. Яскравы дзеяч ілірызму, прадстаўнік рамантызму і заснавальнік прагрэсіўнай харвацкай крытыкі. У 1842-50 выдаваў (сумесна з Л. Вукацінавічам і Д. Ракавацам) часопіс «Кола» («Kolo»). Враз прапагандаваў ідэі нацыянальнага адраджэння, неабходнасць нацыянальна-самабытнага развіцця літаратуры на агульнанароднай мове. Аўтар зборнікаў інтымнай і грамадзянскай лірыкі: «Джулабіі» (1840), «Галасы з Жаравінскай дубровы» (1841), «Гуслі і тамбура» (1845), перакладаў заходнееўрапейскіх і славянскіх паэтаў. Склаў зборнік «Ілірыйскія народныя песні…» (1839).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #121867420 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Stanko Vraz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ↑ Bibliothèque nationale de France Stanko Vraz // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Враз Станко / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.