Станьчык (карціна)

(Пасля перасылкі з Станьчык, карціна)

Станьчык, больш дакладна Станьчык у палацы каралевы Боны, пасля страты Смаленска (Станьчык падчас балю ў дварцы каралевы Боны, калі прыйшла вестка аб страце Смаленска) (польск.: Stańczyk, Stańczyk na dworze królowej Bony po utracie Smoleńska, Stańczyk w czasie balu na dworze królowej Bony, kiedy wieść przychodzi o utracie Smoleńska)[1] — карціна Яна Матэйкі 1862 года. З 1924 карціна знаходзіцца ў зборы Нацыянальнага музея ў Варшаве[2].

Ян Матэйка
Станьчык падчас балю ў дварцы каралевы Боны, калі прыйшла вестка аб страце Смаленска. 1862
Stańczyk na dworze królowej bony po utracie Smolieńska
Матэрыял алей, палатно
Памеры 88 × 122 см
Нацыянальны музей у Варшаве, Варшава
(інв. MP 433 і MP 433 MNW)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Карціна (першая злева) у Зале Яна Матэйкі ў Нацыянальнага музея ў Варшаве.

Апісанне правіць

Фігура вельмі добра асветлена. Знаходзіцца ў аддаленні ад гоману і мітусні балявання, якое разгортваецца ў каралеўскіх пакоях. Твар блазна - гэта аўтапартрэт аўтара (Яна Матэйкі). На ім намалявана турбота, нібыта Станьчык прадбачыў лёс сваёй радзімы. Ягоныя сплеценыя рукі выражаюць неадабрэнне дзейнасці ўладароў. За вакном бачны вежы і камета, якая сімвалізуе знішчэнне Польшчы.

Кантрастам, а таксама фонам палымяна-чырвонай вопраткі блазна з'яўляюцца дэкараваныя тканінай сцены палаца. У дадзеным выпадку яны маюць цёмназялёнае адценне.

На другім плане бачны прыдворныя, якія прыйшлі на баль. Уважлівы глядач можа разглядзець шчаслівыя твары гасцей. Карціна намалявана ў вузкай зацемненай каляровай гаме, з якой выдзяляецца гарачая чырвань, у асноўным гэта розныя адцені карычневага, цёмназялёнага і галоўным чынам чорнага. Кампазіцыя карціны статычная, фігура блазна здаецца нерухомай, нібыта яна знаходзіцца ў смутку і меланхоліі, вечнай задуменнасці. Эфект працягласці часа аўтар атрымаў тым, што ўставіў у карціну частку святочнай весялосці.

На карціне, на стале ляжыць ліст з датай 1514, у якім паведамляецца аб страце Смаленска ВКЛ. Смаленск быў важнейшай крэпасцю, якая ахоўвала ўсходнія межы дзяржавы Ягелонаў. 31 ліпеня 1514 горад быў захоплены войскам Вялікага Княства Маскоўскага. У гісторыі гэтая падзея азначала пачатак маскоўскага (а потым расійскага) наступлення на польска-літоўскія землі. Першую сапраўды значную страту ад раней недаацэненага ворага. Гэты працэс прывёў, у выніку, да заняпаду і знікнення Рэчы Паспалітай.

На першым плане твора знаходзіцца блазан Станьчык. Бачна, што ён над нечым задумаўся. На падставе назвы Станьчык падчас балю ў палацы каралевы Боны, калі прыйшла вестка аб страце Смаленска, можна здагадацца, што Станьчык разважае аб будучыні Польшчы.

Твар блазна - гэта твар самога Матэйкі. Станьчыка Матэйка намаляваў яшчэ некалькі разоў за час сваёй творчасці, між іншым на творах Пруская дань і Усталяванне звона Жыгімонта і на ўсіх гэтых карцінах, паслядоўна, твар Станьчыка з'яўляецца аўтапартрэтам мастака.

Твор быў набыты для Нацыянальнага музея ў Варшаве за кошт сродкаў паходзячых з бюджэту сталічнага горада Варшавы[3]. У 1944 годзе карціна была вывезена ў СССР і вернута Польшчы ў 1956.

Гістарычны фон правіць

Я. Матэйка памыліўся ў назве, паколькі адлюстраваны мастаком выпадак тычыцца падзення Смаленска 30 ліпеня 1514 г. Калі з-за адсутнасці дапамогі і намоваў М. Глінскага смаленскі ваявода Юрый Салагуб капітуляваў перад войскамі Вялікага Княства Маскоўскага пад началам вялікага князя маскоўскага Васіля III (падчас вайны літоўска-маскоўскай, 1512—1522.) У той час Каралевай Польскай і Вялікай Княгіняй літоўскай была Барбара Запальяі, першая жонка Жыгімонта Старога, якая памерла 2 кастрычніка 1515. Каралева Бона выйшла замуж за караля Жыгімонта і была каранавана Каралевай Польшчы 18 красавіка 1518. вайна 1522 г. скончылася вяртаннем шматлікіх земляў у склад ВКЛ, але Смаленск застаўся у Масквы. За наступныя паў стагоддзі маскалі высілілі мясцовае насельніцтва і замянілі яго на сваіх вернападаных, перарабіўшы горад у моцную цверджу. Вяртанне Смаленска адбылося пад час Смуты, але пасля Патопу ен быў старчаны для ВКЛ назаўсёды.

Зноскі

  1. Matejko : obrazy olejne : katalog pod redakcją i ze wstępem Krystyny Sroczyńskiej. — Warszawa: Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk, Arkady, 1993. — С. 93. — ISBN 83-213-3652-3.
  2. Dorota Folga-Janushewska (red. nauk.). Muzeum Narodowe w Warszawie.. — Warszawa: Arkady, 2012. — С. 458.
  3. Dorota Folga-Januszewska (red. nauk.). Muzeum narodowe.... — Warszawa: Arkady, 2012. — С. 13.