Станіслаў Гумкоўскі

Станіслаў Гумкоўскі (польск.: Stanisław Gumkowski; 14 лістапада 1741, Мазовія — 20 красавіка 1799, Полацк[1]) — езуіцкі місіянер.

Станіслаў Гумкоўскі
польск.: Stanisław Gumkowski
Дата нараджэння 14 лістапада 1741(1741-11-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1799(1799-04-20) (57 гадоў)
Месца смерці

Уступіў у Таварыства Ісуса 22 жніўня 1760 г. у Нясвіжы. Вывучаў філасофію і матэматыку ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1764—1767). Выкладаў рыторыку, паэтыку і гісторыю ў Слуцку (1767—1768). Прайшоў курс архітэктуры (1768—1769), а потым тэалогіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1770—1774). У 1773 г. высвечаны ў Полацку на ксяндза[1]. І ў далейшым быў звязаны полацкай езуіцкай пляцоўкай, у тым ліку як яе пракуратар (лац.: procurator domus, пасада, блізкая сучаснай «загадчык гаспадаркі»[2]; 1776—1777 і 1782—1783[3]), вандроўны місіянер (1784—1795), памочнік магістра навіцыяту (1795—1799)[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień  (польск.). — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.