Станіслаў Касінскі
Станіслаў Касінскі (польск.: Stanisław Kosiński, каля 1587, Мазовія — 22 красавіка 1657, Рэшаль, Вармінска-Мазурскае ваяводства) — святар, педагог.
Станіслаў Касінскі | |
---|---|
польск.: Stanisław Kosiński | |
Дата нараджэння | каля 1587 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 красавіка 1657 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | святар, педагог |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьУступіў у Таварыства Ісуса 25 верасня 1603 г. Прэфект школ у Полацку (1619—1620). Рэктар Дэрпцкага (1620—1623) і Полацкага (1625—1629, 1642—1647) езуіцкіх калегіумаў. З 1634 па 1637 гг. — прыдворны місіянер смаленскага ваяводы Аляксандра Гасеўскага. Аўтар працы пра жыццё і пакутніцкую смерць Іасафата Кунцэвіча — Żywot i męczeństwo B. Jozafata biskupa i męczennika, Вільня, 1665)[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.