Станіслаў Мікалаеўскі

Станіслаў Мікалаеўскі (пачатак XVIII ст. — пасля 1792) — прыдворны мастак князёў Радзівілаў.

Станіслаў Мікалаеўскі
Дата нараджэння XVIII стагоддзе
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1792
Род дзейнасці мастак

Месца нараджэння не вядома, магчыма, у Бяле на Падляшшы, на думку І. У. Ганецкай, зыходзячы з прозвішча, магчыма, у вёсцы Мікалаеўшчына[1].

У 1730-я гады, напэўна, вучыўся ў Бяле ў вядомых мастакоў. З 1745 года мастак Свержанскай фаянсавай мануфактуры, спецыялізаваўся на выявах гербаў. У 1745 годзе ўдзельнічаў у афармленні залы Вішнявецкіх у Нясвіжскім замку. У 1752 годзе накіраваны ў Гародню на будаўніцтва Казіміраўскага палаца, дзе, напэўна, працаваў як манументаліст-дэкаратар. Займаўся таксама планіроўкай парку, быў садоўнікам.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ганецкая І. У. Свержанская фаянсавая мануфактура XVIII ст. // Беларускі гістарычны часопіс. — 2004. — № 12 (65).