Ірына Уладзіміраўна Ганецкая
Іры́на Уладзі́міраўна Гане́цкая (нар. 22 верасня 1961, Маладзечна) — беларускі гісторык і археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1993).
Ірына Уладзіміраўна Ганецкая | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 верасня 1961 (63 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык, археолаг, мовазнаўца, выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя[1], археалогія[1] і мовазнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў горадзе Маладзечна. Скончыла ў 1984 годзе гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, у 1989 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2].
У 1989—2022 гадах працавала ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі: навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і гісторыі Полацкай зямлі, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду, аддзела археалогіі Сярэдніх вякоў і Новага часу[2].
У час пратэстаў супраць рэжыму Лукашэнкі была 8 студзеня 2021 года затрымана непадалёк ад свайго дома разам з суседзямі, з якімі размаўляла. 11 студзеня суддзя Першамайскага раёна Максім Трусевіч выпісаў штраф у 30 базавых велічынь — 870 рублёў, суседзі атрымалі па 10 сутак арышту[3].
Навуковая дзейнасць
правіцьЗаймаецца археалогіяй перыяду XI—XVIII стагоддзяў (гарады, замак, помнікі архітэктуры, керамічныя вырабы), вывучае гісторыю культуры XI—XIII стагоддзяў. Аўтар манаграфіі, навуковых артыкулаў пра Глускі замак. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію 1-га сшытку 5 тома Беларускага гістарычнага агляду. Навуковы рэдактар IV тома «Археалогіі Беларусі» (Мн., 2001) (разам з В. Ляўко і Ю. Заяцам).
Бібліяграфія
правіць- Ганецкая І., Здановіч Н., Трусаў А. Вытокі беларускага фаянсу // Мастацтва Беларусі. 1988. № 6. С. 58—61.
- Ганецкая І. Тонкае пачуццё матэрыялу і формы // Мастацтва Беларусі. 1989. № 7. С. 70—71,
- Ганецкая І., Здановіч Н. Дэкаратыўная кераміка // Час, помнікі, людзі: Тэзысы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. Мн., 1993.
- Маёліка на Беларусі ў XI—XVIII стст. Архівавана 5 сакавіка 2016. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 120 с. ISBN 5-343-01566-2
- Ганецкая Ірэна, Марзалюк Ігар. Магілёў у XII—XVIII ст. Беларускі гістарычны агляд. Том 5 Сшытак 1 (8) Чэрвень 1998.
- Ганецкая, І. Крыніцы па гісторыі беларускіх замкаў: 16 век / І. Ганецкая // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — N9. — С. 17—24.
- В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Трэці том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2004.
- В. Вяргей, І. Ганецкая, М. Гурын. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. — Мінск, ВП «Экаперспектыва», 2008.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б Марозаў 2022.
- ↑ Слыннага гісторыка Ірэну Ганецкую пратрымалі тры дні на Акрэсціна
Літаратура
правіць- Ірына Ганецкая. Глускі замак: Гісторыя аднаго помніка Архівавана 20 красавіка 2008. // «Глуская панорама» № 9—10 (11—12) ліпень 2007 г. [1](недаступная спасылка)
- ГАНЕЦКАЯ Ірына Уладзіміраўна // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.