Станіслаў Сакульскі

Станіслаў Сакульскі (польск.: Stanisław Sokulski; 12 лютага 1678, Сандамірскі павет — 14 красавіка 1740, Полацк) — дзеяч каталіцкага касцёл і Ордэна езуітаў, педагог.

Станіслаў Сакульскі
польск.: Stanisław Sokulski
Дата нараджэння 25 ліпеня 1671(1671-07-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 красавіка 1740(1740-04-14) (68 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці святар

Уступіў у Таварыства Ісуса 26 ліпеня 1696 г. у Вільні. Прэфект школ і бібліятэкі ў Віцебску (1709—1710). Выкладаў паэтыку і рыторыку ў Менску (1710—1711), Слуцку (1711—1712) і Пултуску (1712—1713). Прафесар філасофіі і матэматыкі ў Пінску (1713—1715) і Полацку (1715—1718), тэалогіі і кананічнага права ў Вільні (1718—1719) і Варшаве (1719—1721). Рэгент Папскай семінарыі і прафесар схаластычнай тэалогіі ў Вільні (1721—1723). Рэктар Пінскага езуіцкага калегіума (1723—1724), Віленскай акадэміі (1724—1727, 1731—1735) і Полацкага езуіцкага калегіума (1727—1731, 1735—1740).

Апублікаваў Jus plenum religionis catholicae (Вільня, 1719) (у 1767 г. выйшла ў Вільні ў польскім перакладзе — Prawo zupełne wiary katolickiej w Koronie i WXL przeciw prawu uprzątnionemu dyssydentów) і Stadiodromus orthodoxus (Вільня, 1721)[1].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień(польск.) бел.. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
  • Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.