Станіслаў Вацлававіч Суднік

беларускі пісьменнік, журналіст
(Пасля перасылкі з Станіслаў Суднік)

Станіслаў Вацлававіч Суднік (24 верасня 1954, в. Сейлавічы, Нясвіжскі раён) — беларускі пісьменнік, журналіст.

Станіслаў Вацлававіч Суднік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 верасня 1954(1954-09-21) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, журналіст
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
медаль «За баявыя заслугі» ордэн «За службу Радзіме»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 24 верасня 1954 года ў в. Сейлавічы Нясвіжскага раёна. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай арміі, пасля ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992). Адначасова спрабаваў сябе ў паэзіі. У 1992 годзе выдаў першы зборнік вершаў. Друкаваўся ў часопісах «Полымя» і «Маладосць».

Пасля звальнення ў запас шмат часу аддае журналісцкай і грамадскай дзейнасці. У 1997 аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы «Наша слова» (раней выходзіла ў Мінску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам. Ініцыятар стварэння і рэдактар краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец».

Аўтар некалькіх кніг і паэтычных зборнікаў. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Зноскі

Спасылкі

правіць