Станіслаў Францавіч Эйсмант
Станіслаў Францавіч Эйсмант (16 лютага 1887 — 16 ліпеня 1926) — каталіцкі святар.
Станіслаў Эйсмант | |
---|---|
Род дзейнасці | рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч |
Дата нараджэння | 16 лютага 1887 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 ліпеня 1926 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Веравызнанне | Каталіцкая Царква |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 16 лютага 1887 года ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1904 годзе скончыў гімназію пры касцёле Святой Кацярыны ў Пецярбургу, у 1909 годзе — семінарыю, у 1912 годзе — духоўную акадэмію. 6 мая 1912 года пасвечаны ў святары. Служыў вікарыям у касцёле Святога Роха ў Мінску. У 1918 годзе прызначаны вікарыям касцёла Святога Станіслава ў Пецярбургу, адначасова выконваў абавязкі плябана касцёла Святога Казіміра. У маі 1919 года ўзначаліў дэлегацыю пецярбургскіх каталікоў, якая адправілася ў Маскву з патрабаваннем вызвалення мітрапаліта, беларускага грамадскага дзеяча Эдварда фон Ропа. 10 сакавіка 1923 года быў арыштаваны ў Маскве па справе архібіскупа Яна Цепляка, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Сядзеў у Лефортаўскай турме. У 1925 годзе абменены на польскіх камуністаў і высланы ў Польшчу, далейшы лёс невядомы.