Старасцень балотны[3][4] (Tephroseris palustris) — від раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўропе, ва ўмераных абласцях Азіі, Канадзе і ЗША.
Старасцень балотны |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Tephroseris palustris
|
Сінонімы |
---|
Senecio congestus (R.Br.) DC. Senecio arcticus Rupr. Senecio palustris (L.) Hook.
|
|
Шматгадовая травяністая расліна, 30-60 см даўжынёй. Залозіста апушаная расліна. Прыкаранёвае лісце не сабрана ў разетку. Ніжняе сцябловае лісце каротка-чарашковае, даўгавата-ланцэтнае, выемкава-зубчастае або амаль надрэзанае; сярэдняе — сядзячае, паўсцяблоабдымнае, выемкава-зубчастае; верхняе — амаль суцэльнакрайняе. Шчыткападобнае суквецце. Язычкі светла-жоўтыя, 7-9 мм даўжынёй, уніз адагнутыя. Сямянкі голыя, 1.5-2 мм даўжынёй, з 10 рабрынкамі і чубком значна даўжэйшым за сямянкі.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Senecio paluster
- ↑ Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 343. (руск.) (укр.)
- ↑ plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
- ↑ npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
- ↑ bgbm.org (нявызн.). (англ.)