Старая Дуброва (Акцябрскі раён)

Стара́я Дубро́ва[2] (трансліт.: Staraja Dubrova, руск.: Старая Дуброва) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Старая Дуброва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Колькасць двароў
148
Насельніцтва
392[1] чалавек (2011)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375-2357
Паштовы індэкс
247307
Аўтамабільны код
3
Старая Дуброва на карце Беларусі ±
Старая Дуброва (Акцябрскі раён) (Беларусь)
Старая Дуброва (Акцябрскі раён)
Старая Дуброва (Акцябрскі раён) (Гомельская вобласць)
Старая Дуброва (Акцябрскі раён)

ГеаграфіяПравіць

РазмяшчэннеПравіць

У 1 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 204 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сеткаПравіць

Транспартныя сувязі па аўтадарогах, якія праходзяць праз гарадскі пасёлак Акцябрскі.

ІнфармацыяПравіць

Планіроўка складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўначы далучаецца кароткая, выгінастая, шыротная вуліца. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім, жывёлагадоўчая ферма. Крама.

ГісторыяПравіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі вёска Дуброва ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка, што належаў Лапам, з 1867 года ў валоданні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У канцы 60-х - пачатку 70-х гадоў XVIII стагоддзя ў вёсцы жыло 86 асоб мужчынскага полу і 88 — жаночага. На 1908 год вёска Дуброва Старая — у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзілася вёска з назвай Дуброва Новая.

У 1921 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 24 двары і забілі 100 жыхароў. 29 жыхароў загінулі на фронце.

НасельніцтваПравіць

КолькасцьПравіць

  • 2011 год — 148 гаспадарак, 392 жыхары.

ДынамікаПравіць

  • 1897 год — 43 двары, 239 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1917 год — 377 жыхароў.
  • 1924 год — 54 двары, 430 жыхароў.
  • 1940 год — 85 двароў, 350 жыхароў.
  • 1959 год — 233 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 151 двор, 400 жыхароў.
  • 2004 год — 165 гаспадарак, 426 жыхароў.

Вядомыя ўраджэнцыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

СпасылкіПравіць