Старобінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Старобінскі пассавет)

Старо́бінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Старобін.

Старобінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Салігорскі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старобін
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 7 778
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Старобінскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Старобін. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Старобінскім раёне БССР. 15 лютага 1935 года пераўтвораны ў Старобінскі пассавет. З 21 чэрвеня 1935 года ў Старобінскім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Старобінскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лістападавіцкага сельсавета (вёскі Вялікія Лістападавічы, Малыя Лістападавічы, Крушнікі)[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. У 1976 годзе скасавана вёска Малыя Лістападавічы[2]. 30 кастрычніка 2009 года Старобінскі пассавет рэарганізаваны ў Старобінскі сельсавет, з Зажэвіцкага сельсавета перададзены вёскі Саковічы і Язавінь[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў, без Старобіна) — 593 чалавекі[4], з іх 94,4 % — беларусы, 4,9 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (10 населеных пунктаў) — 7778 чалавек[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 мая, 10 і 25 чэрвеня, 15 і 29 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 25 кастрычніка 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.