Старшы прапаршчык
Старшы прапаршчык — воінскае званне ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь (з 1992), а таксама ў войсках шэрагу дзяржаў, па рангу вышэй за прапаршчыка, але ніжэй афіцэраў. Надаецца лепшым прапаршчыкам. якія праслужылі 5 гадоў, у тым ліку не менш як 1 год на пасадзе старшага прапаршчыка або афіцэра, а таксама за бездакорную службу прапаршчыкам на працягу 15 гадоў незалежна ад займання пасады. У Савецкай Арміі, берагавых частках і авіяцыі ВМФ, памежных і ўнутраных войсках ўведзена воінскае званне старэйшы прапаршчык у 1981 годзе.
Старшы прапаршчык | ||
---|---|---|
| ||
Краіна | Беларусь | |
Старэйшае званне | малодшы лейтэнант | |
Малодшае званне | прапаршчык |
У арміі Вялікага княства Літоўскага адпавядала званням "намеснік" або "таварыш".
Гл.таксамаПравіць
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13). с.15
- Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. - Витебск, 2012.