Стары Самбір
Стары Самбар ці Стары Самбір[1] (укр.: Старий Самбір) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Старасамбірскага раёна. Размешчаны на рацэ Днестр за 80 км на паўднёвы захад ад Львова.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУпершыню горад згадваецца пад назвай Самбір у Васкрасенскім летапісе пад 1071 г. Калі паселішча ў 1241 г. зруйнавалі татары, частка жыхароў перасялілася ў сяло Пагоніч, якое затым атрымала назву Новы Самбір. З 1390 г. старое паселішча стала называцца Старым Самбарам ці Старым горадам — у адрозненне ад новага Самбара. Хутка Новы Самбар стаў проста Самбарам.
1301 — у манастыры каля Старога Самбора пахаваны князь Леў Данілавіч, сын караля Данілы Галіцкага.
1375 — горад стаў цэнтрам павета.
1553 — Стары Самбір атрымаў прывілей на Магдэбургскае права.
Найстаражытнейшым заняткам насельніцтва было рамяство, асабліва ткацтва. У XVI ст. тут ужо існавалі пякарскі, кавальскі, ткацкі, шавецкі, кравецкі і кушнерскі цэхі.
Стары Самбір быў значным гандлёвым цэнтрам, дзе адбываліся жва кірмашы і штотыднёвыя таргі. У 1659 г. горад атрымаў права склада купецкіх тавараў у гандлёвыя дні, гэта значыць прыезджыя купцы павінны былі выстаўляць свой тавар на продаж і толькі непрададзеныя тавары можна было везці далей.
13 кастрычніка 1648 г. Стары Самбір заваявалі войскі Багдана Хмяльніцкага.
1650 — кароль Ян II Казімір пацвердзіў прывілеі горада.
1690 — горад пацярпеў ад саранчы, а ў 1705 г. — ад эпідэміі чумы.
1753 — каталіцкі біскуп Вацлаў Серакоўскі асвяціў касцёл у Старым Самбары.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад адышоў да Аўстрыі.
1837 — землятрус знішчыў горад. З таго часу яно не мела ўжо значнай ролі ў рэгіёне, затое квітнеў новы Самбар.
1870 — праз горад прайшла чыгунка.
У 1918—1939 гг. горад уваходзіў у склад Другой Польскай Рэспублікі.
Помнікі даўніны
правіць- Старасамбірская ратуша — была адной з самых старажытных ва Украіне (1668 г.).
- Старасамбірская сінагога (1862 г.)
- Старасамбарскія габрэйскія могілкі (з XVI ст.)
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»