Стоўнхендж (анг. Stonehenge, літар. «Каменны хендж») — занесенае ў спіс Сусветнай спадчыны каменнае мегалітычнае збудаванне (кромлех) на Солсберыйскай раўніне ў графстве Уілтшыр (Англія). Прыкладна за 130 км на паўднёвы захад ад Лондана.

Славутасць
Стоўнхендж
Stonehenge Total.jpg
51°10′44″ пн. ш. 1°49′34″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль Гісторыя Старажытнай Брытаніі
Дата заснавання каля XXX стагоддзе да н.э. і XIX стагоддзе да н.э.[3]
Дата скасавання 1400 да н.э.[4]
Матэрыял sarsen[d][5][6][7] і bluestone[d]
Сайт english-heritage.org.uk/…(англ.) 
Commons-logo.svg Стоўнхендж на Вікісховішчы

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Датыроўка СтоўнхенджаПравіць

Першыя даследчыкі звязвалі пабудову Стоўнхенджа з друідамі, раскопкі, аднак, адсунулі час стварэння Стоўнхенджа да новакаменнага і бронзавага вякоў. Сучасная датыроўка элементаў Стоўнхенджа, заснаваная на радыевугляродным метадзе, вылучае наступныя фазы стварэння:

  • Фаза 1 — будаўніцтва галоўнага рова і валоў (культура Віндміл-Хіл). У рове была знойдзена значная колькасць аленевых рагоў са слядамі «зносу». Як ніжэй глею рагоў не знойдзена, была выказана думка, што роў быў выкапаны неўзабаве пасля забойства аленяў. Апошняя падзея была датавана радыевугляродным метадам 3020-2910 гадамі да н. э. Пры гэтым ёсць узоры, якія адхіляюцца ад гэтага часу.
  • Фаза 2 — другаснае запаўненне рова, драўляныя будынкі і лункі Обры.
  • Фаза 3 — пахавальная ўрэзка ў вяршыню другаснага запаўнення рова, пабудова каменных кругоў з пясчаніку і блакітных камянёў, авеню і лункі Y і Z (Уэсекская культура). Матэрыял для датыроўкі валуноў САРС, вельмі абмежаванай колькасці, паказвае на 2440—2100 гады да н. э.

Зноскі

  1. National Heritage List for England
  2. 2,0 2,1 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Wired / M. StreshinskyCondé Nast, 1993. — ISSN 1059-1028; 1078-3148
  4. Key-title Antiquity — ISSN 0003-598X
  5. https://www.wired.com/story/archaeologists-have-found-the-source-of-stonehenges-boulders/ Праверана 2 жніўня 2020.
  6. https://arstechnica.com/science/2020/07/archaeologists-find-the-source-of-stonehenge-sarsen-stones/ Праверана 2 жніўня 2020.
  7. Darvill T., Greaney S., Nash D. J. et al. Origins of the sarsen megaliths at Stonehenge // Sci. Adv. / M. McNuttAAAS, 2020. — Vol. 6, Iss. 31. — P. eabc0133. — 8 p. — ISSN 2375-2548doi:10.1126/SCIADV.ABC0133

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Гл. таксамаПравіць

СпасылкіПравіць