Строгая жанчына

фільм

Строгая жанчына — мастацкі фільм рэжысёра Іосіфа Шульмана, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1959 годзе. Сцэнарыст: Міхась Блісцінаў. Аператар: Георгій Удавенка. Кампазітар: Дзмітрый Лукас. Мастак: Уладзімір Белавусаў.

Строгая жанчынаM:
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Год 1959

Прэм’ера: чэрвень 1959 (Мінск), 26 кастрычніка 1959 (Масква).

СюжэтПравіць

Шмат цяжкасцяў выпала на долю старшыні сельсавета Хрысціны Жалюк з першых дзён працы. Першая сесія сельсавета зрываецца па віне старшыні калгаса Спірыдона Жылінкі, прыкінуўся хворым і не з’явіўся на пасяджэнне. Дачка Хрысціны Юлька абвінавачаная ў смерці цялятаў і адхіленая ад працы. Інтрыгі пляце супраць Хрысціны і былы старшыня сельсавета Макар Шульга, які працуе зараз у райцэнтры. Жалюк выяўляе, што Жылінка і Шульга займаліся ашуканствам, завышалі ўраджаі некаторых культур. Правяраць факты па яе заяве прыязджае… Шульга. А ў гэты час у Хрысціны асабістая драма. Яе муж, якога лічылі загінулым на фронце героем, аказваецца жывым, але нікчэмным, страціўшым гонар чалавекам. На пасяджэнні сельсавета Шульга выступае з «выкрыццём». Народ пратэстуе супраць спробы ўзвесці паклёп на добрую жанчыну. Не менш драматычны лёс дачкі Хрысціны, Юлькі. Палюбіла яна на сваю бяду шалапутнага Сямко, сына самагоншчыцы Сцепаніды. Але пад уплывам Хрысціны і яе дачкі Сямён парывае з маці і сыходзіць з яе дома.

АкцёрыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2