Адкрыць галоўнае меню

Дзмітрый Аляксандравіч Лукас

(Пасля перасылкі з Дзмітрый Лукас)

Дзмі́трый Алякса́ндравіч Лу́кас (16 чэрвеня 1911, Свянцяны, Віленская губерня — 13 кастрычніка 1979) — беларускі кампазітар.

Дзмітрый Аляксандравіч Лукас
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1911(1911-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 кастрычніка 1979(1979-10-13) (68 гадоў)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1955)

БіяграфіяПравіць

Вучыўся ў Гомельскім музычным тэхнікуме па класе спеваў В. Зайцавай і класе кампазіцыі Г. К. Пукста (1932—1936), у 1941 скончыў Беларускую кансерваторыю па класе кампазіцыі В. А. Залатарова. У 1941—1942 у Чырвонай Арміі. У 1943—1944 начальнік рэперткама, 1945—1947 кіраўнік аддзела музыкі Упраўлення па справах мастацтваў БССР, у 1948—1950 адказны рэдактар музычнага вяшчання Беларускага радыё. У 1965—1972 загадчык кафедры спеваў Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

ТворчасцьПравіць

Аўтар опер «Кастусь Каліноўскі» (Мінск, 1947), «Песня о счастье» (1951), «Дочь пограничника» (1969); твораў для салістаў, хора і сімфанічнага аpкестра — араторыя «Сказка о попе и работнике его Балде» (сл. А. Пушкіна, 1976); для сімфанічнага аpкестра — «Симфония» (1959); для голаса і сімфанічнага аpкестра — «Концерт» (1954); для духавога аркестра — 2 сюіты на тэмы песень удзельнікаў мастацкай самадзейнасці (1957); для 2 скрыпак, альта і віяланчэлі — квартэты: I (1939), II (1945), III (1966), IV (1974); для голаса і фартэпіяна — рамансы, песні, у т.л. цыклы: «Мелодии» (сл. Лесі Украінкі, 1954), «Времена года» (сл. Э. Агняцвет, 1958); музыкі да драматычных спектакляў і фільмаў («Человек не сдается» (1960), «Нестерка» (1954), «Дети партизана» (1954)); апрацовак беларускіх народных песень.

УзнагародыПравіць