Стручо́чак[1] — сухі плод, пакарочаны, звычайна аднанасенны (фарбоўнік), стручок, які раскрываецца (луннік, торбачнік, вайда) або не раскрываецца.

Стручочак бурачка чашачнага (Alyssum alyssoides)
Раскрыты стручочак клапоўніка разналістага (Lepidium perfoliatum)

Даўжыня стручочка роўная або ў 2—3 разы большая за шырыню. Можа быць ясна крылатым, або са слаба развітымі крыламі, у выглядзе аблямоўкі. Па форме ён можа быць грушападобным (рыжак), сэрцападобным, трохгранным (стрэлкі), падоўжана-круглявым (клапоўнік пасяўны) і нават амаль круглым (торбачнік).

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць