Ва́йда, Фарбо́ўнік[1][2] (Ísatis) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Вайда

Вайда фарбавальная (Isatis tinctoria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Isatis L., 1753

Тыпавы від
Віды
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23150
NCBI  161755
EOL  71306
GRIN  g:6082
IPNI  30287110-2

Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца вайда фарбавальная (Isatis tinctoria). Расце ўздоўж чыгунак як рэдкая занесеная расліна. Культывуецца ў Цэнтральным батанічным садзе АН Беларусі.

Біялагічнае апісанне

правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністая расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, сядзячае. Кветкі дробныя, жоўтыя, сабраныя ў гронкі. Плод — аднанасенны звіслы пляскаты стручок.

Выкарыстанне

правіць

Лекавыя (антыбіятычны і проціцынготны сродак, выкарыстоўваецца супраць хвароб селязёнкі), тэхнічныя (лісце мае фарбавальнікі — індыга і басму, у насенні да 30 % тлустага алею тыпу льнянога), кармавыя і меданосныя расліны.

 
Вайда фарбавальная (Isatis tinctoria). Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Род налічвае каля 60 відаў. Па інфармацыі на сайце The Plant List — 80 відаў.

Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 69. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць