Ступені свабоды (механіка)
Ступе́ні свабо́ды[1] ў механіцы — незалежныя паміж сабой рухі механічнай сістэмы.
Колькасць ступеняў свабоды вызначаецца лікам часціц (матэрыяльных пунктаў), якія ўтвараюць сістэму, і характарам і колькасцю накладзеных на яе механічных сувязей. Колькасць ступеняў свабоды вызначае лік ураўненняў руху і ўмоў раўнавагі механічнай сістэмы[1].

Свабодны матэрыяльны пункт мае 3 ступені свабоды, бо ён можа незалежна рухацца ўздоўж любой з трох ўзаемна перпендыкулярных восяў каардынат. Свабоднае цвёрдае цела мае 6 ступеняў свабоды: тры паступальныя перамяшчэнні ўздоўж восяў каардынат і тры павароты вакол іх. Цвёрдае цела з нерухомай воссю вярчэння мае адну ступень свабоды: паварот вакол гэтай восі.
Крыніцы
правіць- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Ступе́ні свабо́ды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 223. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Степени свободы // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
- Степеней свободы число // Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7.
- Болсун А. И. Сте́пени свобо́ды // Краткий словарь физических терминов (руск.) / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 329. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)
- СТЕПЕНЕ́Й СВОБО́ДЫ ЧИСЛО́ // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
Спасылкі
правіць- Степени свободы // Математические этюды (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)
- Шакирзянов Р. А., Шакирзянов Ф. Р. Динамика и устойчивость сооружений: Учебное пособие. − 2-е перераб. изд. / Р. А. Шакирзянов, Ф. Р. Шакирзянов. − Казань: Изд-во Казанск. гос. архитект.-строит. ун-та, 2015. − 120 с. — 500 экз. Архівавана 28 чэрвеня 2023. (руск.) (Праверана 28 чэрвеня 2023)