Стыў Бушэмі
Стывен Вінсент Бушэмі (англ.: Steven Vincent Buscemi; нар. 13 снежня 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр, рэжысёр. Лаўрэат прэмій «Эмі» і «Залаты глобус». Вядомасць Бушэмі прынеслі такія фільмы, як «Развітальныя позіркі» (1986), «Нью-Ёркскія гісторыі» (1989), «Таямнічы цягнік» (1989), «Шалёныя сабакі» (1992), «Адчайны» (1995), «Паветраная» турма" (1997), «Армагедон» (1998), «Шэрая зона» (2001), «Прывідны свет» (2001), «Буйная рыба» (2003) і «Смерць Сталіна» (2017). Ён таксама вядомы па супрацоўніцтве з братамі Коэн, у якіх зняўся ў фільмах «Скрыжаванне Мілера» (1990), «Бартан Фінк» (1991), «Падручны Хадсакера» (1994), «Фарга» (1996) і «Вялікі Лябоўскі» 1998).
Стыў Бушэмі | |
---|---|
англ.: Steven Vincent Buscemi | |
![]() | |
Род дзейнасці | тэлеакцёр, кінаакцёр, кінарэжысёр, кінапрадзюсар, характарны акцёр, сцэнарыст, тэлерэжысёр, тэатральны акцёр, акцёр агучвання, акцёр, пажарнік |
Дата нараджэння | 13 снежня 1957[1][2][…] (65 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Jo Andres[d] |
Дзеці | Lucian Buscemi[d] |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
National Society of Film Critics Award for Best Supporting Actor[d] (2001) прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю у драматычным серыяле[d] (2011) прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю у драматычным серыяле[d] (2012) прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за найлепшы акцёрскі склад у драматычным серыяле[d] (2012) прэмія «Залаты глобус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2011) |
![]() |
На тэлебачанні Бушэмі вядомы дзякуючы ролі Энаха «Накі» Томпсана ў крымінальным тэлесерыяле «Падпольная імперыя» (2010—2014), якая прынесла яму прэмію «Залаты глобус», дзве прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША, а таксама дзве намінацыі на «Эмі».
Бушэмі дэбютаваў у якасці рэжысёра ў 1996 годзе, з фільмам «Пад шатамі крон». Ён таксама зняў фільмы «Зверафабрыка» (2000), «Самотны Джым» (2005) і «Інтэрв’ю» (2007), і эпізоды такіх серыялаў, як «Забойны аддзел», «Клан Сапрана», «Турма Оз», «Студыя 30» і «Сястра Джэкі».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129579769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ http://www.tvrage.com/person/id-48134/Steve+Buscemi
- ↑ Steve Buscemi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.aveleyman.com/ActorCredit.aspx?ActorID=2420
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #129579769 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ https://web.archive.org/web/20160611091355/http://www.tvrage.com/Orange_is_the_New_Black/episodes/1065344590