Стэарынавая кіслата
хімічнае злучэнне
Стэарынавая кіслата (октадэканавая кіслата) — вышэйшая насычаная аднаасноўная карбонавая кіслата аліфатычнага шэрагу, якая мае формулу C18H36O2, або CH3(CH2)16COOH.
Стэарынавая кіслата | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | З17Н35COOH |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 284,48 г/моль |
Шчыльнасць | 0,94 г/см³ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 69,6 °C |
Тэмпература кіпення | 376,1 °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-313-4 |
SMILES | |
ChemSpider |
Белыя крышталі без паху і смаку, нерастваральныя ў вадзе і растваральныя ў дыэтылавым эфіры. Тлустая навобмацак.
Стэарынавая кіслата была адкрыта ў свіным сале ў 1816 годзе французскім хімікам Шэўрэлем. Атрымліваюць стэарынавую кіслату пры гідролізе тлушчаў і каталітычным акісленні вышэйшых алканаў.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 222. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
СпасылкіПравіць
- Стеариновая кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Стеариновая кислота // ХиМиК.ру (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэарынавая кіслата