Стэфана Маўры
Стэфана Маўры (італ.: Stefano Mauri; нар. 8 студзеня 1980, Монца, Італія) — італьянскі футбаліст. Ігрок нацыянальнай зборнай Італіі (2004—2011), на клубным узроўні вядомы па выступах за «Лацыа». Стэфана з’яўляўся атакавалым паўабаронцам, яго ключавымі атрыбутамі былі дрыблінг і перадачы. Ён, у асноўным, гуляў левай нагой, але мае і добрую правую нагу.
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
8 студзеня 1980[1][2][…] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 184 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 79 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | левы паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Кар’ера
правіцьКлубная
правіцьСтэфана пачаў кар’еру ва ўзросце шаснаццаці гадоў у клубе «Бругэрыа». Адтуль ён перайшоў у клуб «Меда», дзе правёў тры гады. У 2001 годзе Маўры стаў іграком клуба «Модэна», дзе 14 верасня 2001 года дэбютаваў у Серыі А матчам супраць «Мілана», які скончыўся для мадэнцаў паражэннем з лікам 0:3. Па заканчэнні сезона «Мадэна» выкупіла другую палову правоў на іграка. У 2003 годзе Маўры перайшоў, на правах арэнды, у «Брэшыю», дзе правёў сезон.
У 2004 годзе клуб «Удзінезэ» выкупіў 50% правоў на іграка. Там ён правёў два сезоны, але калі ў першым Маўры часцяком выходзіў на поле, то ў другім вялікую колькасць часу праводзіў на лаўцы запасных. У 2006 годзе Маўры быў арандаваны клубам «Лацыа». Яго першай гульнёй стаў матч у розыгрышу Кубка Італіі супраць «Інтэра», які скончыўся ўнічыю з лікам 1:1. У маі 2011 года Стэфана цікавіўся санкт-пецярбургскі «Зеніт»[3].
28 мая 2012 года Стэфана быў арыштаваны па падазрэнні ў арганізацыі дагаварных матчаў[4].
Пакінуў «Лацыа» ўлетку 2016 года. Паўгады знаходзіўся без клуба, а ў студзені 2017 года далучыўся да «Брэшыі»[5]. Па заканчэнні сезону 2016/17 пакінуў каманду і завяршыў кар’еру.
Міжнародная
правіцьМаўры дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Італіі ў лістападзе 2004 года матчам супраць зборнай Фінляндыі.
Дасягненні
правіць- Уладальнік Кубка Італіі: 2009
- Уладальнік Суперкубка Італіі: 2009
Крыніцы
правіць- ↑ Stefano Mauri // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ STEFANO MAURI // Argentine Soccer Database
- ↑ Агент Маури сообщил об интересе к игроку со стороны «Зенита» Архівавана 2 чэрвеня 2011.. championat.ru
- ↑ Капитан «Лацио» Маури арестован по подозрению в организации договорных матчей. sports.ru
- ↑ Маури возобновил карьеру и подписал контракт с «Брешией». by.tribuna.com
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стэфана Маўры
- Афіцыйны сайт Архівавана 23 красавіка 2012. (італ.) (англ.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Стэфана Маўры ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
- Стэфана Маўры ў сацыяльнай сетцы X
- Канал Стэфана Маўры на YouTube